За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow They write arrow Мікалай ЛІТВІНАЎ "Мядзел сустракае экалагічны форум" - артыкул у газеце "Звязда" за 08.09.06
Мікалай ЛІТВІНАЎ "Мядзел сустракае экалагічны форум" - артыкул у газеце "Звязда" за 08.09.06 Print E-mail
Friday, 26 January 2007
У розных рэгiёнах Беларусi апошнiм часам былi праведзена тры штогадовыя рэспублiканскiя экалагiчныя форумы. Чарговае такое мерапрыемства прымае Мiнская вобласць. Экалагiчны форум адбудзецца ў Мядзелi з 8 па 10 верасня.
Мэта мерапрыемства — папулярызацыя экалагiчнага выхавання. Як паведамiў старшыня Мядзельскага райвыканкама Iван Муха, чакаецца, што сёлетнi форум наведаюць каля тысячы гасцей. У тым лiку i з-за межаў Беларусi — у Мядзел прыедуць дэлегацыi з рэгiёнаў Расii. Паводле слоў Iвана Мухi, ужо зараз распрацаваны спецыяльныя маршруты па раёну. Напрыклад, плануецца, што госцi наведаюць вядомы дзiцячы аздараўленчы лагер «Зубраня». Адной з «кропак» агульнага маршруту стане таксама i вёска Камарова. Апроч таго, у планах мерапрыемства — правядзенне навукова-практычнай канферэнцыi «Удзел Рэспублiкi Беларусь у рэалiзацыi палажэнняў мiжнародных прыродаахоўных канвенцый», знаёмства з работай устаноў адукацыi з экалагiчным ухiлам, прыродаахоўных аб’ектаў, правядзенне выставы «Сучасныя тэхналогii ў галiне рацыянальнага прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя», а таксама шырокая мастацка-забаўляльная праграма. Дарэчы, у рамках падрыхтоўкi да форуму на добраўпарадкаванне Мядзельскага раёна выдаткаваны значныя сродкi, у тым лiку i з абласнога бюджэту. У работах задзейнiчаны як мясцовыя прадпрыемствы, так i будаўнiчыя арганiзацыi з усёй Мiншчыны.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 26 January 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Мікалай ЛІТВІНАЎ "Мядзел сустракае ... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6606594





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map