За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Про Мядельщину пишут arrow Мікалай ЛІТВІНАЎ "Мядзел сустракае экалагічны форум" - артыкул у газеце "Звязда" за 08.09.06
Мікалай ЛІТВІНАЎ "Мядзел сустракае экалагічны форум" - артыкул у газеце "Звязда" за 08.09.06 Печать E-mail
26.01.2007 г.
У розных рэгiёнах Беларусi апошнiм часам былi праведзена тры штогадовыя рэспублiканскiя экалагiчныя форумы. Чарговае такое мерапрыемства прымае Мiнская вобласць. Экалагiчны форум адбудзецца ў Мядзелi з 8 па 10 верасня.
Мэта мерапрыемства — папулярызацыя экалагiчнага выхавання. Як паведамiў старшыня Мядзельскага райвыканкама Iван Муха, чакаецца, што сёлетнi форум наведаюць каля тысячы гасцей. У тым лiку i з-за межаў Беларусi — у Мядзел прыедуць дэлегацыi з рэгiёнаў Расii. Паводле слоў Iвана Мухi, ужо зараз распрацаваны спецыяльныя маршруты па раёну. Напрыклад, плануецца, што госцi наведаюць вядомы дзiцячы аздараўленчы лагер «Зубраня». Адной з «кропак» агульнага маршруту стане таксама i вёска Камарова. Апроч таго, у планах мерапрыемства — правядзенне навукова-практычнай канферэнцыi «Удзел Рэспублiкi Беларусь у рэалiзацыi палажэнняў мiжнародных прыродаахоўных канвенцый», знаёмства з работай устаноў адукацыi з экалагiчным ухiлам, прыродаахоўных аб’ектаў, правядзенне выставы «Сучасныя тэхналогii ў галiне рацыянальнага прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя», а таксама шырокая мастацка-забаўляльная праграма. Дарэчы, у рамках падрыхтоўкi да форуму на добраўпарадкаванне Мядзельскага раёна выдаткаваны значныя сродкi, у тым лiку i з абласнога бюджэту. У работах задзейнiчаны як мясцовыя прадпрыемствы, так i будаўнiчыя арганiзацыi з усёй Мiншчыны.

Количество комментариев (0) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 26.01.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Пока никто не прокомментировал - для Вашего комментария заполните приведённую ниже форму...
Мікалай ЛІТВІНАЎ "Мядзел сустракае ... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6606259





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map