|
Расія адтэрміноўвае ўдар па беларускіх малаказаводах да 1 лістапада |
|
|
|
21.09.2007 г. |
Рассельнаснагляд з 1 лістапада ўвядзе новы парадак імпарту прадукцыі жывёлагадоўлі з Беларусі. Пастаўкі будуць дазволеныя толькі тым заводам, якія былі праатэставаныя і атрымалі права на экспарт.
Меркавалася, што гэта адбудзецца з 1 кастрычніка, аднак цяпер крайнюю дату перанеслі на 1 лістапада.
Цяпер у Беларусі перабываюць 10 супрацоўнікаў Рассельгаснагляду, якія «абследуюць» 57 беларускіх малаказаводаў.
Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |