За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow 1 верасня - 79 год з дня нараджэння Расціслава Лапіцкага
1 верасня - 79 год з дня нараджэння Расціслава Лапіцкага Print E-mail
Friday, 31 August 2007
1 верасня 1928 г. нарадзіўся Расціслаў Лапіцкі, палымяны патрыёт Беларусі, кіраўнік мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля 1948-1950 гг. Быў расстраляны па загаду савецкай улады. Яго лёс, яскравае жыццё - як пошуг маланкі, адно са шматлікіх сведчанняў таго, што камуністычны рэжым на Беларусі меў антынародны, антыбеларускі характар. А цяперашні лукашэнкаўскі рэжым не саромеецца, аддае чэсць і хвалу сталіністам, камуністам-вылюдкам. Імёнамі ворагаў Беларусі названыя сотні, тысячы вуліц у гарадах і мястэчках Беларусі: Ленін, Дзяржынскі, Свярдлоў і інш.
Верыцца - прыйдзе час, і вуліцы гарадоў і мястэчак нашай краіны будуць насіць імёны верных, але покуль несправядліва забытых, сыноў Беларусі. Сярод іх і Расціслаў Лапіцкі.
Больш падрабязна пра жыццё і дзейнасць Расціслава Лапіцкага + дакументальны фільм Валерыя Мазынскага і Міхася Чарняўскага пра мядзельска-смаргонскае антыкамуністычнае падполле 1948-1950 гг. і яго кіраўніка.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 31 August 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
1 верасня - 79 год з дня нараджэння... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4360222





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map