|
1 верасня - 79 год з дня нараджэння Расціслава Лапіцкага |
|
|
|
31.08.2007 г. |

1 верасня 1928 г. нарадзіўся Расціслаў Лапіцкі, палымяны патрыёт Беларусі, кіраўнік мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля 1948-1950 гг. Быў расстраляны па загаду савецкай улады. Яго лёс, яскравае жыццё - як пошуг маланкі, адно са шматлікіх сведчанняў таго, што камуністычны рэжым на Беларусі меў антынародны, антыбеларускі характар. А цяперашні лукашэнкаўскі рэжым не саромеецца, аддае чэсць і хвалу сталіністам, камуністам-вылюдкам. Імёнамі ворагаў Беларусі названыя сотні, тысячы вуліц у гарадах і мястэчках Беларусі: Ленін, Дзяржынскі, Свярдлоў і інш.
Верыцца - прыйдзе час, і вуліцы гарадоў і мястэчак нашай краіны будуць насіць імёны верных, але покуль несправядліва забытых, сыноў Беларусі. Сярод іх і Расціслаў Лапіцкі.
Больш падрабязна пра жыццё і дзейнасць Расціслава Лапіцкага + дакументальны фільм Валерыя Мазынскага і Міхася Чарняўскага пра мядзельска-смаргонскае антыкамуністычнае падполле 1948-1950 гг. і яго кіраўніка.
Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 31.08.2007 г. )
|