За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Чакаюцца начныя замаразкі
Чакаюцца начныя замаразкі Версія для друку Адправіць на E-mail
04.04.2007 г.
!
Усё ішло да таго, што вясна 2007 мусіла стаць самай цёплай за ўсе апошнія гады метэаназіранняў. І сапраўды, больш цёплага сакавіка, чым сёлета - цяжка ўзгадаць. Ды і зіма надзвычай "лёгкай" была. Чаго толькі варты своеасаблівы рэкорд, які ўстанавіла прырода на Мядзельшчыне: возера Нарач цалкам замерзла толькі 29 студзеня. Але, зімовыя маразы яшчэ нагадаюць пра сябе - сёння, у ноч з 4 на 5 красавіка, на Мядзельшчыне чакаецца мароз да мінус 5°C. Метэаролагі папярэджваюць пра магчымыя замаразкі і ў наступныя суткі. Таму трэба быць пільнымі, асабліва аўтамабілістам, і не забыць апранацца цяплей - бо духата апошніх дзён прымусіла забыцца нас на слова "холад".
Відаць, сёлетні Вялікдзень будзе з маразочкам.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 04.04.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Хм... А я вот не одной Пасхи не помни, когда бы было тепло. Так что этот год видимо не исключение.

Напісаў(-ла) здешний, 04/04/2007 13:42
Чакаюцца начныя замаразкі

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5921574





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map