|
Панская павіннасць у Рэспубліцы Беларусь, альбо як здабыць грошы на рамонт "Зубраняці" |
|
|
|
Wednesday, 11 April 2007 |
 Рэспубліканскі суботнік у Беларусі адбудзецца 21 красавіка. Адпаведнае пастанаўленне было падпісана ва ўрадзе 9 красавіка.
Дадзенае пастанаўленне рэкамендуе органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах ці заняцца добраўпарадкаваннем паркаў, сквераў, праезжай часткі вуліц, ходнікаў і дваровых тэрыторый.
Грошы за работу на працоўных месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка ў аб’ёмах, вызначаных работнікамі, на добраахвотнай аснове будуць пералічаны ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, якія ў сваю чаргу накіруюць 50% пералічаных сродкаў у Міністэрства фінансаў.
У адпаведнасці з падпісаным дакументам, 50% грашовых сродкаў, атрыманых ад рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на дадатковае фінансаванне прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі” 2006-2010 гады, капітальны рамонт установы адукацыі “Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы летнік “Зубраня”, набыццё транспартных сродкаў для гэтага летніка, выдання падручнікаў.
Астатнія грашовыя сродкі будуць аддадзены ў распараджэнне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў для дзяцей-сіротаў, будаўніцтва жылых дамоў для сем’яў, што выхоўваюць дзяцей-сіротаў і для іншых мерапрыемстваў, звязаных з аховай дзяцей.
Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка ўзначаліць віцэ-прэм’ер Аляксандр Касінец. Show comments (2) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Thursday, 12 April 2007 )
|