За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Радыё "Свабода" ўзгадала пра мядзяльчан
Радыё "Свабода" ўзгадала пра мядзяльчан Print E-mail
Friday, 20 April 2007
У мінулую суботу ў сядзібе Партыі БНФ рэдакцыя Радыё "Свабода" прэзентавала сваю кнігу “Плошча, 19.03 - 25.03.2006” з серыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе”. У ёй змешчаны рэпартажы, інтэрв’ю, апытанні, званкі слухачоў, якія гучалі ў эфіры Радыё "Свабода" і друкаваліся на сайце svaboda.org у дні і ночы існавання намётавага лагеру на “так званай Кастрычніцкай” плошчы, пасля абвяшчэння абсурдных вынікаў прэзідэнцкіх “так званых выбараў”.
Ёсць у гэтай кнізе інтэрв’ю з людзьмі з Мядзельшчыны. Карэспандэнт Радыё "Свабода" Міхал Стэльмак запісаў інтэрв’ю з сябрамі партыі АГП Андрэем Абалевічам і Андрэем Якушонкам, а таксама з сябрам Партыі БНФ Зміцерам Вінаградавым. Узгадваецца, што Андрэй Абалевіч на трэці дзень пасля “так званых выбараў” быў арыштаваны на 7 сутак на падыходзе да “так званай Кастрычніцкай” плошчы. Прысудзілі Андрэю нецэнзурную лаянку ў грамадскім месце. Дарэчы, беларускія праваахоўчыя органы апошнім часам зацыкліліся на гэтай фармуліроўцы. Яе “шыюць” практычна ўсім апазыцыянерам.
Падчас разгону намётавага лагеру быў арыштаваны яшчэ адзін хлопец з Мядзела – Уладзіслаў Калінін. Ён адбываў свой прысуд у Жодзінскім СІЗА.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 20 April 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Ну и где эти оппы?Реальна.работает толька молодёжь.Спасиба им за это.Молодцы ребята!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Posted by тот кто действует.а не пи*дит, on 04/28/2007 at 13:18
Радыё "Свабода" ўзгадала пра мядзял... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5920447





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map