За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Панская павіннасць у Рэспубліцы Беларусь, альбо як здабыць грошы на рамонт "Зубраняці"
Панская павіннасць у Рэспубліцы Беларусь, альбо як здабыць грошы на рамонт "Зубраняці" Print E-mail
Wednesday, 11 April 2007
В. Иванов. В.И.Ленин на субботнике в КремлеРэспубліканскі суботнік у Беларусі адбудзецца 21 красавіка. Адпаведнае пастанаўленне было падпісана ва ўрадзе 9 красавіка.
Дадзенае пастанаўленне рэкамендуе органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах ці заняцца добраўпарадкаваннем паркаў, сквераў, праезжай часткі вуліц, ходнікаў і дваровых тэрыторый.
Грошы за работу на працоўных месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка ў аб’ёмах, вызначаных работнікамі, на добраахвотнай аснове будуць пералічаны ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, якія ў сваю чаргу накіруюць 50% пералічаных сродкаў у Міністэрства фінансаў.
У адпаведнасці з падпісаным дакументам, 50% грашовых сродкаў, атрыманых ад рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на дадатковае фінансаванне прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі” 2006-2010 гады, капітальны рамонт установы адукацыі “Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы летнік “Зубраня”, набыццё транспартных сродкаў для гэтага летніка, выдання падручнікаў.
Астатнія грашовыя сродкі будуць аддадзены ў распараджэнне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў для дзяцей-сіротаў, будаўніцтва жылых дамоў для сем’яў, што выхоўваюць дзяцей-сіротаў і для іншых мерапрыемстваў, звязаных з аховай дзяцей.
Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка ўзначаліць віцэ-прэм’ер Аляксандр Касінец.

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 12 April 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Цели сбора денего - очень уж хорошие (если конечно будут потрачены как заявлено), но методы - как в самые застойные советские времена...

Posted by Нарочанский парень, on 04/12/2007 at 20:24

У нас усе праз адно мейсца робіцца, нават дапамога дзецям (калі імі можна 'абазваць' тлустых дзядзек з пупком, вылезшым паміж гузікаў кашулі)

Posted by Mudest, on 04/18/2007 at 21:00
Панская павіннасць у Рэспубліцы Бел... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5921539





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map