За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow Opinion ! arrow Чым ёсць Чарнобыль для Беларусі?
Чым ёсць Чарнобыль для Беларусі? Print E-mail
Thursday, 26 April 2007
Сёння 21 гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Шмат даследавана і сказана пра гэтую трагедыю. Лічыцца, што менавіта Чарнобыльская катастрофа - самая маштабная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Факт, але ніякая іншая аварыя не прыводзіла да такіх маштабных перасяленняў людзей: больш чым 200 000 чалавек было эвакуявана з земляў, што пацярпелі ад радыяцыйнага забруджвання. І менавіта Беларусь атрымала найбольшую дозу радыяцыі - 70% радыёактыўных выкідаў Чарнобыльскай АЭС асела на тэрыторыі нашай рэспублікі...
Але ці ў ва ўсім гэтым заключаецца трагедыя, сэнс аварыі на Чарнобыльскай АЭС?
Падаецца, што для Беларусі "Чарнобыль" значыць "хлусня, забыццё, падман уласнага народа". Сапраўды, ў тыя апошнія гады існавання Савецкай імперыі камуністычны рэжым замоўчваў, хаваў праўду ад народа. Кіраўніцтва краіны рабіла выгляд, што "быццам нічога не адбылося, не было ніякай трагедыі". Ды пад ціскам грамадскасці саветы вымушаны былі прызнаць сваю памылку. Народ убачыў сапраўдны твар той "народнай" улады: тая ўлада гатовая былі ісці па галовах людзей, гатовая была пусціць цэлыя нацыі на шлях да фізічнай дэградацыі - і ўсё дзеля таго, каб захаваць свой азадак "в целости и сохранности". Тое ж самае адбываецца і сёння. Наш усеагульна "любімы" кіраўнік, спецыяліст ва ўсіх галінах, паездзіў па забруджаных тэрыторыях і не ўбачыў той самай радыяцыі. І чхаць ён хацеў на даследванні вучоных сусветнага маштабу, пляваць яму на тое, што ў прынцыпе жыць на тых землях, а тым больш гадаваць дзяцей - нельга. Прафесар Юры Бандажэўскі правёў шматгадовыя даследванні на тэму ўздзеяння малых доз радыяцыі на здароўё жыхароў Гомельскай вобласці? Прыйшоў да вываду, што радыяцыя "ставіць чорны адбітак на цяжарных жанчынах і дзецях"? Ды як ён асмеліўся без майго ведама рабіць такія вывады?! Хай ідзе ў турму - за праўдзівасць (на 8 год)...
Хлусня, забыццё, абыякавасць - сапраўдны беларускі Чарнобыль. А таму сёння ў Менску людзі выйдуць на цэнтральны праспект на "Чарнобыльскі шлях" - как памятаць і не забыць. Бо гэтага нам не даруюць нашчадкі.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 01 May 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Быу на шляху.Ничога сваесабливага!

Posted by проста так, on 04/28/2007 at 13:22
Чым ёсць Чарнобыль для Беларусі? ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5921446





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map