|
24.01.2007 г. |
 Апошнім часам мядзельская міліцыя выкарыстоўвае новыя формы работы на дарогах. Так, мабыць многія заўважылі, як штодзённа з 17 і да 19 гадзін на скрыжаваннях і асабліва каля слаба асветленых пешаходных пераходаў у райцэнтры дзяжураць міліцэйскія аўтамабілі з уключанымі праблісковымі маячкамі. І гэта не абавязкова павінна служба дзяржаўтаінспекцыі.
Да гэтай акцыі за бяспеку дарожнага руху падключаны і група затрымання Мядзельскага раённага аддзялення аховы і іншыя службы. Напэўна з такога мерапрыемства будзе плён! Бо з 17 да 19 гадзін назіраецца самы пік дарожнага руху. Людзі вяртаюцца з працы хто пешшу, хто на аўто, або хтосьці рушыць ў начную змену, шмат мітусіцца дзяцей і г.д. Ды і цемра прытупляе пільнасць. А вось убачыш удалечыні сіні агеньчык міліцэйскага маячка і адразу ж схамянешся! А ці ўсё я добра раблю? Водгукі многіх жыхароў Мядзела да зладжанай акцыі за бяспеку дарожнага руху толькі станоўчыя.
Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
|