За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Прамень святла
Прамень святла Print E-mail
Saturday, 05 May 2007
Нарэшце! Нарэшце ў Мядзел прабіўся пакуль яшчэ вельмі кволенькі праменьчык святла. Бо 4 траўня адчынілася крама “Кнігі” ад мінскага прадпрыемства ПУП “Каапкнігагандаль”. Месціцца яна ў старэнькім драўляным будыначку былой крамы “Падтрымка сядзібных гаспадарак”, што па завулку Савецкім, дом 2. Гэта паміж хлебным магазінам і універмагам.
Выбар друкаванай прадукцыі пакуль што не вельмі. Асабліва аказаліся пакрыўджанымі беларускамоўныя дзеткі. Для іх зусім нічога няма. Усе кнігі, буклеты, мапы, паштоўкі толькі для носьбітаў мовы суседняй краіны. Хіба што, беларусы могуць задаволіцца некалькімі кніжкамі серыі “Беларуская проза XX стагоддзя”, дэтэктывам “Карона Вітаўта Вялікага” і слоўнікамі.
Будзем спадзявацца, што мінскія гандляры ўсё ж такі паклапоцяцца пра патрэбы людцаў карэннага этнасу Мядзельшчыны, і асабліва дзетак.
Адкрыцце падобнай кнігарні - гэта напэўна ўсё ж такі свята душы для жыхароў нашага раёна. Бо ад пачатку кіравання “адзінага і незамянімага”, у Нарачанскім краі пазачыняліся ўсе нармальныя кніжныя крамы. І людзі спаўна адчулі сапраўдны кніжны голад. Дасць Бог, можа быць гэты праменьчык святла ўсё ж такі не згубіцца, не згіне ў цемры валадарства распусты, п’янства і бездухоўнасці.

Show comments (3) - Add comments to this article:

Last Updated ( Saturday, 05 May 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

то что книжный магазин появился в Мяделе-это крупо! Но если учитывать тот факт, что в этом магазине что только не продавали ( и гробы в том числе). Можно ли покупать книги в том магазине ? Ведь существует такое понятие как энергетика. Или священника на открытие приглашали?

Posted by мядельчанка, on 05/05/2007 at 20:23

Все возвращается на круги своя.
Помните превращения 'Уюта'? БАР - детское кафе - БАР (скорее забегаловка). Или историю 'Лакомки'? Пивнуха - детское кафе - Рюмочная.
Теперь есть и положительный пример.
Неужели кто-то 'оттуда' наконец-то понял, что в центре города лучше продавать книги, чем гробы.

Posted by vovss, on 05/06/2007 at 21:36

Dobraja navina z rodnaha Miadziela. Dziakuj!

Posted by foreigner, on 05/08/2007 at 20:56
Прамень святла ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4881730





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map