За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow У Мядзеле прайшло свята бяспекі дарожнага руху
У Мядзеле прайшло свята бяспекі дарожнага руху Print E-mail
Sunday, 29 April 2007
З 23 па 29 красавіка па ўсім свеце прайшоў Першы Глабальны тыдзень бяспекі дарожнага руху ААН. Для Мядзельскага раёна ён стаўся адметным тым, што на базе НДАЛ “Зубраня” прайшлі спаборніцтвы юных інспектараў дарожнага руху Мінскай вобласці. Заключным акордам гэтага мерапрыемства стаў вялікі святочны канцэрт 28 красавіка з удзелам зорак беларускай эстрады – гурт “Тяни-толкай”, Мілана і г.д. у летнім амфітэатры на беразе возера Мястра.
Падчас канцэрта адбылося ўзнагароджанне дзяцей-пераможцаў спаборніцтваў. Прызы былі розныя: веласіпеды, плэеры, акустычныя сістэмы, заплечнікі, кубкі, медалі. Але напэўна, больш за іншых атрымалі падарункаў старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Даніленка і дырэктарка “Зубраня” Надзея Ануфрыева. Каб не яны, то і свята напэўна б не адбылося. А колькі багата грошай патрачана, хаця б на тое ж святлавое шоў.
Дзеткам, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, было прыемна колькі дзён правесці ў НДАЛ “Зубраня”. Бо гэта не толькі спаборніцтвы і набыванне ведаў па бяспецы дарожнага руху, але і адпачынак і новыя знаёмствы.
Ва ўсёй гэтай добрай справе ёсць характэрная для Беларусі прыкрая рэч: родная беларуская мова не мае свайго законнага статусу на гэтых мерапрыемствах. Яе проста ігнаруюць як зусім непатрэбную. Разам з мовай нішчаць і душу народа.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Monday, 30 April 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
У Мядзеле прайшло свята бяспек... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6619075





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map