За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow На Мядзельшчыне адзначылі свята Перамогі
На Мядзельшчыне адзначылі свята Перамогі Print E-mail
Wednesday, 09 May 2007
Урачыстасці з нагоды свята Перамогі ў нашым раёне распачаліся за некалькі дзён з традыцыйнай сустрэчы пакаленняў на комплексе “Партызанскія базы”, што ў Чарэмшыцкім лесе. Там жа дзеці далі ўрачыстае абяцанне, а ветэраны павязалі ім піянерскія гальштукі. А старшыні абласной і раённай ветэранскіх арганізацый Аляксандр Слабада і Міхаіл Гардон уручылі юнакам і дзяўчатам членскія білеты БРСМ.
9 мая а 11 гадзіне ў райцэнтры распачаліся святочныя мерапрыемствы. Спачатку адбылося ўрачыстае шэсце прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна з плошчы Шаранговіча да брацкай магілы што па вуліцы Юбілейнай (на выездзе з Мядзела на Менск), дзе ўсклалі кветкі і вянкі. Там жа з кароценькай прамовай выступіў ваенны камісар раёна падпалкоўнік Радкевіч. Па шляху святочнай калоны па абодва бакі вуліцы выставілі дзетак з балёнікамі і маленькімі лукашэнкаўскімі сцяжкамі. Потым ў амфітэатры ля возера Мястра адбылося тэатралізаванае прадстаўленне і святочны канцэрт.Канешне ж працаваў і выяздны гандаль.
Бясспрэчна, Дзень Перамогі – гэта сапраўды народнае свята. Але адзначаецца яно неяк па-савецку, занадта па-казённаму. Напэўна не хапае нейкай душэўнасці ў гэтых мерапрыемствах. Людзей прымушаюць адбываць павіннасць - несці тыя ж вянкі і г.д. А многія ж спяшаюцца дадому, бо на агародах час пасадкі бульбы.
Неяк міжволі ўзгадваецца штогадовы Будслаўскі каталіцкі фэст у ліпені. Вось там сапраўды свята ад душы. Ніхто нікога не прымушае, а людцы едуць і ідуць з усіх бакоў да Маці Божай. Так што, ёсць над чым прызадумацца нашым уладам.
Іншыя фотаздымкі з сённяшняга свята тут http://www.narach.org/photo-media/photo/people.html

Show comments (3) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 10 May 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

А нашым уладам не патрэбна 'душэўнасць', ім патрэбна 'паслухмянае быдла'...

Posted by Калісьці жыў у Свіры, on 05/10/2007 at 13:02

Pakazuha,sam by nihto ne pajshou.Jashche gety BRSM.Prosta brydka!

Posted by ####, on 05/12/2007 at 13:02

Ведаеце,кали мядзельчан не прымусиць куды-небудзь схадзиць(будзь то канцэрт дыпламантау дзицячых конкурсау, выступленне 'Песняроу' у Мядзельским ГДК ци на митынг) то нихто никуды николи б ни пайшоу. И агароды тут ни пры чым! Кали 1 красавика прыязджау абласны тэатр з цикавай камедыяй - быу паупусты зал. Сорамна за вас, Мядзельчане!

Posted by kOFEINKA, on 05/12/2007 at 20:30
На Мядзельшчыне адзначылі свята ... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5313365





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map