За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Вясковыя забавы
Вясковыя забавы Print E-mail
Thursday, 10 May 2007
У вёсцы Сідаравічы, што непадалёк ад Занарачы, краму РУП “Нарачанскі курортгандаль” сёлета ўжо другі раз абкрадаюць. Першы раз на Вялікдзень, і яшчэ вось 8 мая. І ўсё праз адно і тое ж вакно. І злодзей вядомы, тутэйшы. Колькі год таму, ужо адбыў пэўны тэрмін пакарання. І ізноў за сваё! Шмат у краме не бярэ. Каб не пацягнула на крымінальную справу. Але цяпер ён яшчэ ў вясковай кабеты сцягнуў сала. Скеміў, што гэтым разам нешта зашмат украў і кудысьці знік, схаваўся. Але куды ён падзенецца!
Што злодзей лезе ў краму, як быццам бы ніхто не бачыў і не чуў. А потым выяўляецца, што бачылі і пыталі ў яго: ”Што ты робіш?” Што, што? Не бачыш? У магазін лезу. А мне дай! На, табе, бутэльку віна.
Суседка жыве насупраць. У яе пытаюць, чаму ты не патэлефанавала загадчыцы крамы, што злодзей лезе. А яна і кажа: “А ў маім сотавым тэлефоне сеў акумулятар!”
Вось так і жыве забаўляючыся, наша беларуская вёска.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 10 May 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Вясковыя забавы ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5922073





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map