|
10.05.2007 г. |
 У вёсцы Сідаравічы, што непадалёк ад Занарачы, краму РУП “Нарачанскі курортгандаль” сёлета ўжо другі раз абкрадаюць. Першы раз на Вялікдзень, і яшчэ вось 8 мая. І ўсё праз адно і тое ж вакно. І злодзей вядомы, тутэйшы. Колькі год таму, ужо адбыў пэўны тэрмін пакарання. І ізноў за сваё! Шмат у краме не бярэ. Каб не пацягнула на крымінальную справу. Але цяпер ён яшчэ ў вясковай кабеты сцягнуў сала. Скеміў, што гэтым разам нешта зашмат украў і кудысьці знік, схаваўся. Але куды ён падзенецца!
Што злодзей лезе ў краму, як быццам бы ніхто не бачыў і не чуў. А потым выяўляецца, што бачылі і пыталі ў яго: ”Што ты робіш?” Што, што? Не бачыш? У магазін лезу. А мне дай! На, табе, бутэльку віна. Суседка жыве насупраць. У яе пытаюць, чаму ты не патэлефанавала загадчыцы крамы, што злодзей лезе. А яна і кажа: “А ў маім сотавым тэлефоне сеў акумулятар!” Вось так і жыве забаўляючыся, наша беларуская вёска. Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 10.05.2007 г. )
|