За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Нястомны краязнаўца
Нястомны краязнаўца Печать E-mail
05.05.2007 г.
5 траўня свой 75 дзень народзінаў адзначае вядомы не толькі на Мядзельшчыне беларускі краязнаўца і фалькларыст Іван Пятровіч (Яська) Драўніцкі. Мы яшчэ не ўсведамляем які гэта шчыры і адданы Беларусі чалавек. Ад сваіх аднагодкаў Іван Пятровіч адрозніваецца няўрымслівасцю свайго характара, прагай да адкрыцця новага ў гісторыі Віленскага краю. Баліць! Вельмі баліць душа ў гэтага чалавека з-за абыякавасці нашага чынавенства да праўдзівай мінуўшчыны нашага краю. Вось і сёння, наша дзяржаўная сістэма зацята не хоча прызнаваць знакамітага мастака Альфрэда Ромэра. А гэта ж фактычна Яська Драўніцкі, насуперак усім бюракратычным і не толькі, перашкодам вяртае Беларусі А.Ромэра. Хвалюе яго вельмі лёс сядзібы мастака ў вёсцы Каралінова, што на Пастаўшчыне.
У бліжэйшых планах Івана Пятровіча даследаваць гісторыю Свіры і свой род Драўніцкіх.
На жыццёвым рахунку краязнаўцы даследаванні пра вёску Куцькі, маёнтак Альшэва (знакаміты Альшэўскі летапіс), каталіцкага святара і пісьменніка Казіміра Сваяка, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння І.Дварчаніна, фалькларыста і археолага Р.Зянькевіча і шмат, шмат іншага. Ён жа сцэнарыст фальклорна-этнаграфічных святаў і вечароў. Ён жа аўтар незлічоных артыкулаў у газетах і часопісах пра нашую гісторыю і сучаснае жыццё.
Вось так усё сваё жыццё Яська Драўніцкі ў гістарычных і творчых пошуках. Дома яго застаць практычна немагчыма, хіба толькі ноччу. Увесь час ён то праводзіць экскурсіі з вучнямі, замежнымі турыстамі, то дзесьці корпаецца ў архівах Вільні, Менску, Маладзечна, то клапоціцца пра выданне чарговага рукапісу. І наогул згадаць, чым ён займаецца і дзе бывае, ну проста немагчыма.
А які ж гэта цікавы і вясёлы суразмоўца! Вось бы запісаць ягоныя расповеды, якая ж бы атрымалася цудоўная кніга, сапраўдны жыццёвы дэтэктыў беларуса 20 стагоддзя.
Дай жа Божа і надалей жыццёвай моцы, фізічных і духоўных сілаў, вытрымкі і мужнасці слыннаму Чалавеку Віленскага краю Івану Пятровічу Драўніцкаму.

Количество комментариев (2) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 05.05.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Далучаюся да віншаванняў!

Написал Нарачанец,
Дата 05/05/2007 Время 21:24

Віньшуем спадара Драўніцкага зь юбілеем!
Зычым здароўя, посьпехаў у змаганьні, і шчасьця жыць ў незалежнай Беларусі!!!

Хлопцы зь Вялейкі

Написал Tambouski vouk,
Дата 05/11/2007 Время 20:40
Нястомны краязнаўца ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 5921895





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map