За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow У аўторак прыйдзе лета
У аўторак прыйдзе лета Print E-mail
Monday, 14 May 2007
Заўтра, у аўторак 15 траўня, Беларусь ператворыцца ў тропікі. Гарачыня дасягне рэкордных для траўня 25‑30 градусаў. Да таго ж будзе парыць перад навальніцай.
Найбольш сьпякотна будзе ў Горадні, Менску й Магілёве — да 27‑30. У Гомелі й Берасьці трохі прахалодней, у Віцебску — «усяго» да 25‑ці.
Тэмпература паветра ноччу з панядзелка на аўторак плюс 10‑15°С, па захадзе да плюс 18°С.
У сераду адхланьне прынясуць залевы. Фронт цыклёну дойдзе да захаду Беларусі (Берасьце, Горадня) у аўторак увечары, да цэнтру (сталіца) — найхутчэй што ўвечары аўторка ці ўначы з аўторка на сераду, а на паўднёвы ўсход (Магілёў, Гомель) — у сераду.
Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 6‑11 м/с, парывы да 14 м/с, пры навальніцах месцамі шквалы да 15‑20 м/с.
16 мая, у сераду, будзе воблачна з праясьненьнямі. На большай частцы тэрыторыі яшчэ будуць ісьці дажджы, месцамі навальніцы, залевы. Вецер пераменны, часам з парывамі 15‑20 м/с. Тэмпэратура паветра ноччу плюс 7—13°C, днём плюс 12—19°C. На Гомельшчыне ноччу плюс 14‑16°C, днём плюс 20‑26°C.
17 мая, у чацьвер, па краіне пераменная воблачнасьць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы. Тэмпэратура паветра венецца да звыклых для гэтага сэзону паказчыкаў. Ноччу плюс 2‑8°C, днём плюс 14‑20°C, па паўднёвым усходзе ноччу плюс 9‑12°C, днём плюс 21‑23°C.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Saturday, 19 May 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
У аўторак прыйдзе лета ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5921930





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map