За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Мядзельшчына крымінальная
Мядзельшчына крымінальная Print E-mail
Friday, 18 May 2007
Як бы не хваліліся нашыя “дзяржаўныя мужы”, што ў нашай “сильной и процветающей» Беларусі справы лепш за ўсе краіны свету, тым не менш жыццё канстатуе іншы бок. Крычаць з усіх трыбунаў, што ўтаймавалі злачыннасць, а тым часам што ў адным асобна ўзятым раёне - Мядзельшчыне?
Толькі нядаўна ўсе былі шакаваныя рабаўніцтвам касцёла ў вёсцы Канстанцінава і вось новы факт.
13 траўня каля 19 гадзін двое невядомых мужчын зрабілі напад на дзяржаўную краму “Верас” у г.Мядзеле, што насупраць раённай бальніцы. Яны пад пагрозай прадмета падобнага на аўтамат забралі выручку ў суме 2616110 рублёў і асабісты мабільны тэлефон прадаўца. Злачынцы знаходзяцца ў вышуку.
Кепскія справы і на дарогах Мядзельшчыны. Новы адміністрацыйны Кодэкс не палепшыў сітуацыю. Мяркуйце самі: за чатыры месяцы бягучага года зарэгістравана 8 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 10 атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці; затрымана 88 вадзіцеляў за кіраванне транспартам ў стане алкагольнага ап’янення. І таму ў мэтах прыняцця мер грамадскага ўздзеяння, па просьбе мясцовай дзяржаўтаінспекцыі на старонках газеты “Нарачанская зара” пачалі змяшчаць спіс грамадзян, якія затрыманы за рулём п’янымі. Першы спіс за 16 мая складаецца з 48 прозвішчаў. І такія звесткі будуць друкавацца штомесячна.
Іншыя ж здарэнні, якіх безліч, ужо і не ўражваюць. Бо гэта крадзяжы сотавікаў, веласіпедаў, нейкай сумы грошай, сала, каўбас і г.д.; гэта мардабоі, махлярствы, ухіленні ад аліментаў і адбыцця папраўчых работ і іншае.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 18 May 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Мядзельшчына крымінальная ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4884867





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map