За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Феномену пад назвай "аграгарадкі" прысвячаецца
Феномену пад назвай "аграгарадкі" прысвячаецца Print E-mail
Saturday, 19 May 2007
macsim_by.livejournal.comЗначыцца, так... Дарагі ты наш нястомны працаўнік, перадавік і правафланговы. Улічваючы твае працоўныя поспехі, кіраўніцтва нашага калектыву вырашыла па годнасці адзначыць цябе, так сказаць, у парадку рэалізацыі жыллёвай праграмы. Словам, з наваселлем, каханенькі-родненькі! Зірні, якую хароміну збудавалі... Палац!
А вось і ключы.
Замок праўда няважны, бракаваны. Бачыш, як адчыняць цяжка... Ну, нічога, гэта справа папраўная. Новы купіш, у сельпо цяпер такія замкі прывезлі – ніякі злодзей не страшны.
Што ты кажаш? Дзверы не зачыняюцца? Ну, гэта зноў жа справа папраўная... Вось бачыш, гэблік – спецыяльна для цябе, напэўна пакінулі. Падгаблюеш крыху, і ўсё будзе без сучка і задзірынкі.
А ўвогуле, каханенькі-родненькі ў сферы жыллёвага будаўніцтва тэндэнцыя ў нас, так сказаць, самая сучасная. Частку работ павінны выконваць... забудоўшчыкі. Тым самым уносіць свой уклад... Ты не глядзі, не глядзі, што сцены тутака голыя. Не голыя яны, а падрыхтаваныя... Да чаго, пытаешся? А ты здагадайся. Ну, не буду табе галаву тдуміць, скажу сам. Вось значыцца: ДВП, вось цвікі, вось малаток... Бярэш гэтыя лісты і мацуеш на гэтыя сцены. А зверху паперамі іх, шпалерамі. Шпалеры таксама ў сельпо ёсць. І клей жа там павінен быць, а калі няма, то сам яго зробіш – з мукі. Як даўней рабілі. Выдатны быў клей.
Падлогі, кажаш, няма. Ну, тут таксама справа папраўная. Глядзі, якіх дошак для яе напілавалі! А якія цвікі! Бярэш, так сказаць, дошку, раз-два – і падлога гатовая. Працы на гадзіну, а радасці на ўсё жыццё! Ды не глядзі ты на неба, не глядзі! Хаця, як там у “Брэменскіх музыкантах спявалі: “Наша крыша – небо голубое, наше счастье – жить такой судьбою!». Ды не здзекуюся я, а жартую! Ты што, жартаў не разумееш? Сам не бачыш: не неба над табой, а кроквы! І латы нават прыбітыя! Засталося ўзяць вось гэты шыфер, вось гэтыя цвікі... Ды што я ўсё пра дробязі адны... Галоўнае – во, ключы! Пад ключ, так сказаць, здадзена! Пад ключ!
Ну, абжывайся тут, дарагі ты наш навасёл, абжывайся! А я пайду рапарт пісаць... Аб чым рапарт, пытаешся? Аб датэрміновым выкананні праграмы жыллёвага будаўніцтва! Вось так!
Вікенцій КАРПОВІЧ, "Родныя вытокі" (Докшыцы),
даслаў Кастусь ШЫТАЛЬ

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Saturday, 19 May 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Феномену пад назвай "аграгарадкі" п... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4360203





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map