За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow І вось “лавачка прыкрылася”...
І вось “лавачка прыкрылася”... Print E-mail
Wednesday, 23 May 2007
У панядзелак раніцою, 21 траўня, прадаўшчыца дзяржаўнай крамы РУП “Нарачанскі курортгандаль” ў вёсцы Баравое (там дзе месціцца Рэспубліканскі пульмалагічны дзіцячы санаторый “Баравое”) знайшла на падлозе мужчынскі тапак і пабітую пляшку гарэлкі. Але замкі, дзверы і вокны цэлыя. Што гэта значыць? Сама ж учора зачыняла, нічога падобнага не бачыла.
Пры больш дэталёвым аглядзе аказалася, што ў маленькай подсобцы ў падлозе ёсць дзюрка і маецца ход пад сцяну і далей, а на вуліцы адчыняецца каналізацыйны люк. Прадаўшчыца і раней заўважала нейкія незразумелыя рэчы. І дарэчы, заўсёды выяўлялася недастача, якую прыходзілася кампенсаваць са свайго кішэня. Але раней злодзеі “працавалі” вельмі акуратна, шмат не бралі і слядоў не пакідалі. І вось як кажуць “лавачка прыкрылася”. Дзюрку ліквідавалі, люк заварылі.
Сабраліся манціраваць сучасную ахоўную сігналізацыю з датчыкамі на перамяшчэнне чалавека па аб’екце.
Можа дасць Божа, і дзверы ўваходныя памяняюць. А то ж вельмі сорамна перад гасцямі за нашую гасцінную Нарачанскую старонку. А дарэчы, у канторы Нацыянальнага парка “Нарачанскі” што ў цэнтры к.п.Нарач, падобных дзвярэй не ўбачыш. Там усё па –людску! Але ж, РУП “Нарачанскі курортгандаль” непасрэдна падначалены гэтаму прэзідэнцкаму ведамству.
Злодзеяў шукаюць. У краме рэвізія.
Мядзельская міліцыя ўжо “запарылася”. Нешта ж апошнім часам багата крыміналу. А курортны сезон яшчэ не распачаўся!

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 23 May 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
І вось “лавачка прыкрылася”... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4892365





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map