За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Лёс іх трагічны, бо любілі яны Беларусь
Лёс іх трагічны, бо любілі яны Беларусь Версія для друку Адправіць на E-mail
23.05.2007 г.
Нядаўна высілкамі беларусаў-патрыётаў былі выдадзены дзве кнігі, прысвечаныя старонцы беларускай гісторыі, якая не прызнаецца, замоўчвацца цяперашняй уладай. Гэтыя выданні распавядаюць пра змагароў антыкамуністычнага падполля 1948-1950, што дзейнічала на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне. Аўтар і ўкладальнік кніг - Міхась Чарняўскі, беларускі навуковец, родам з Мядзельшчыны (в.Круцькі). Праз месяц-два дадзеныя выданні мусяць з'явіцца ў электронным варыянце і на партале www.Narach.org.

"НЕ БОЙЦЕСЯ АХВЯРАЎ І ПАКУТ! Дакументы і матэрыялы пра дзейнасць мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1948-1950 гг.)". Укладальнік Міхась Чарняўскі

"... Часам можна пачуць меркаванне, што ў “саветызаванай” Беларусі не было пасляваеннага антыкамуністычнага руху, адсутнічалі спробы супраціву рэжыму. Гэткая думка не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю. У Беларусі быў шырокі антыкамуністычны супраціў. Але наша краіна знаходзілася тады пад вельмі шчыльным “каўпаком”, і таму звесткі пра змаганне і рэпрэсіі не траплялі на старонкі еўрапейскіх газет, у перадачы радыёстанцый вольнага свету. Беларускія змагары за дэмакратыю і нацыянальныя правы не маглі спадзявацца на нейкі розгалас, маральную падтрымку, на памяць у будучым. Лёс іх трагічны, яны сыходзілі ў невядомасць..."

Міхась Чарняўскі "ЯК ПОШУГ МАЛАНКІ. Расціслаў Лапіцкі"

"... Раніцай 28 кастрычніка 1950 года ў дзвярах адной з камер Маладзечанскай турмы, дзе сядзелі дзяўчаты-падпольшчыцы са Смаргоні, адчынілася акенца-“кармушка” і наглядчык ціха сказаў: “Сёння ўначы расстралялі вашага Лапіцкага”.
Позняй восенню таго ж года жыхароў мястэчка Кабыльнік, што на Мядзельшчыне, сабралі ў мясцовай школе і нейкі наезны начальнік у фрэнчы аб’явіў, што Расціслаў Лапіцкі за антысавецкую дзейнасць і падрыхтоўку тэрарыстычных актаў паводле прысуду ваеннага трыбунала расстраляны.
Па нейкім часе, прыгадваю, настаўніца Мядзельскай школы прынесла на ўрок батанікі ілюстрацыйныя табліцы. Як зачараваны, глядзеў я на дзівосныя малюнкі пладоў, лістоў, раслін. А на перапынку адзін з больш дасведчаных аднакласнікаў шапнуў мне: “Гэта маляваў вучань нашай школы Слаўка Лапіцкі. Яго расстралялі, бо ён быў за Беларусь”..."

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 23.05.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Лёс іх трагічны, бо любілі яны Бела...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 5395294





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map