За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Сёння - апошні званок
Сёння - апошні званок Print E-mail
Friday, 25 May 2007
25 мая ў школах Беларусі афіцыйна завяршаецца навучальны год.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, школу сёлета заканчваюць больш чым 94,3 тыс. выпускнікоў 11‑12 класаў і больш за 70,7 тыс. выпускнікоў базавага ўзроўню адукацыі.
Колькасць выпускнікоў базавай школы сёлета скарацілася амаль удвая — у 2006 годзе іх было 142,8 тысячы. Атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымае практычна такая ж колькасць выпускнікоў.
Ужо 28 мая ў школах пачнуцца выпускныя экзамены. Вучні 11‑12 класаў здаюць тры экзамены: рускую або беларускую мову (па выбару), матэматыку і адзін экзамен па выбару.
Вучні 9‑10 класаў будуць здаваць чатыры экзамены: рускую і беларускую мовы, матэматыку і гісторыю Беларусі (вусна). Завершацца экзамены 9 чэрвеня, а 12 чэрвеня, нагадаем, у Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне — у гэты дзень пройдзе выпрабаванне па беларускай мове.
Паводле "Нашай Нівы"

Show comments (1) - Add comments to this article:

 
< Prev   Next >

comments

Жадаю усім вучням 9-га класа СШ №2 пвспяхова здаць экзамены!

Posted by БЕЛАРУС, on 05/25/2007 at 20:41
Сёння - апошні званок ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5921805





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map