|
Сканчваецца забарона на лоўлю рыбы |
|
|
|
Wednesday, 30 May 2007 |
Па 30 мая, згодна з Правiламi рыбалоўства, лоўля ўсiх вiдаў рыбы рыбаловамi-аматарамi ў сувязi з веснавым нерастам знаходзiцца пад забаронай. Выключэнне складае толькi лоўля адной паплаўковай вудачкай з адным кручком цi спiнiнгам на рыбалова ў светлы час сутак з берагу. Пасля вышэйазначанай даты гэтыя абмежаваннi здымаюцца. Адначасова варта нагадаць, што па 1 чэрвеня дзейнiчае забарона на аматарскую лоўлю звычайнага судака на рыбалоўных угоддзях Брэсцкай вобласцi. У прыватнасцi, у гэты пералiк, згодна з пастановай Мiнпрыроды № 77 ад 27 снежня 2006 года, у Лунiнецкiм раёне трапiлi: канал «Мiкашэвiцкi» на працягу 2,5 кiламетра ўверх па каналу ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць, i рака Прыпяць на адлегласцi 500 метраў уверх i ўнiз па цячэнню ракi ад месца ўпадзення ў яе канала «Мiкашэвiцкi».
Show comments (0) - Add comments to this article: |