За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Міхась Чарняўскі: Іх аб’ядноўваў антыкамунізм
Міхась Чарняўскі: Іх аб’ядноўваў антыкамунізм Print E-mail
Wednesday, 30 May 2007
Дададзена відэа
Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” і грамадзкая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” у сэрыі “Героі нацыянальнага супраціву ХХ стагодзьдзя” выпусьцілі дакумэнтальны фільм пра беларускага патрыёта, кіраўніка антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі Расьціслава Лапіцкага.
Гісторык Міхась Чарняўскі працаваў над кнігамі пра антыкамуністычнае падпольле, якое дзейнічала у 1948-50 гадох у Мядзеле й Смаргоні. Кіраўніком арганізацыі быў Расьціслаў Лапіцкі.
Распавядае Міхась Чарняўскі:
“Гэта было чыста антыкамуністычнае падзем’е, дзе аб’ядналіся вучні Мядзельскай і Смаргонской школ, нешта ім балела вельмі моцна. Бо ў гэты час была прымусовая калектывізацыя, зганялі ў калгасы, фактычна забіраючы ўсю маёмасьць, рабуючы іх. Моладзь шчырым сэрцам так перажывала, што вырашыла дапамагчы бацькам, нейкім чынам змагацца. І вось аб’ядналіся, пісалі ўлёткі супраць калгасаў, супраць камуністаў. Яны ня ставілі нацыянальных пытаньняў, бо там былі патрыёты і беларускія, і польскія. Іх аб’ядноўваў антыкамунізм”.

За антыкамуністычныя ўлёткі – расстрэл

Расьціслаў Лапіцкі шукаў іншадумцаў, друкаваў улёткі, расклейваў разам зь сябрамі іх у вёсках. Першы раз яго арыштавалі ў 1945, далі 3 гады турмы, але калі скончылася вайна, амніставалі. Другі раз было арыштавана амаль два дзесяткі чалавек. Бальшыня атрымала па 25 гадоў зьняволеньня. Некалькі чалавек, якія ведалі пра арганізацыю, але не данесьлі – па 10 гадоў. Двух – Расьціслава Лапіцкага і Факунду Несьцяровіча – прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня. Лапіцкаму перад расстрэлам прапанавалі пакаяцца, і тады б сьмерць замянілі б 25-гадовым зьняволеньнем. Але той адмовіўся... Лапіцкага расстралялі, калі яму былі 22 гады.
Калі Міхась Чарняўскі езьдзіў па мясьцінах, дзе дзейнічала антыкамуністычнае падпольле, шукаў людзей, якія ведалі патрыётаў, да яго далучыўся рэжысэр Валер Мазынскі:
“Ён зьбіраў матэрыял, а я здымаў. У яго былі ўжо напрацоўкі, ён дапісваў кнігу. Я спачатку ня думаў, што можа атрымацца фільм, проста здымаў як архіў. Тое-сёе назьнята ўжо паралельна і пра другіх людзей. Я пасьпеў яшчэ зьняць Юршэвіча, які ўвесну памёр... Трэба іх пасьпець зьняць, пакуль некаторыя зь іх яшчэ жывыя. На гэта патрэбны час, і не пасьпяваеш. Іх трое-чацьвёра яшчэ ёсьць жывых. Але ў Польшчы параскіданыя, у Беларусі ўжо нікога няма”.

Героі падпольля сустрэліся ў Маскве, у тэлепраграме “Чакай мяне”

У Міхася Чарняўскага і Валера Мазынскага шмат плянаў. Яны хочуць зрабіць цэлую галерэю “Герояў нацыянальнага супраціву”. Аўтары фільму кажуць, што трэба сьпяшацца, бо з кожным годам людзей, якія памятаюць пра тыя гады, застаецца ўсё менш.
Дарэчы, сёлета ў студзені Першы расейскі канал арганізаваў сустрэчу трох сябраў антыкамуністычнага падпольля, якія зараз жывуць у Польшчы, у праграме “Чакай мяне”. Расейцы маюць намер зьняць прыгодніцкі сэрыял пра пасьляваенны антыкамуністычны рух у Беларусі.
Заўтра а 18.30 ў сядзібе БНФ (былая вуліца Варвашэні, цяпер Машэрава, 8) адбудзецца прэзэнтацыя дзьвюх кніг Міхася Чарняўскага -- “Як пошуг маланкі” і “Ня бойцеся ахвяраў і пакут”, а таксама відэафільму “Расьціслаў Лапіцкі”.

Сустрэча ўдзельнікаў мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля 1948-1950 гг. у праграме "Жди меня" за 22.01.2007


http://www.narach.org/files/zhdi-menia_22.01.2007_high.wmv 22 MB
http://www.narach.org/files/zhdi-menia_22.01.2007_low.avi 16 MB
Радыё "Свабода"
Фота Арцёма Лявы, "Наша Ніва"

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 01 June 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Гм.. А мо хто ведае, ці магчыма дзе ў інтэрнэце знайсці той перадачы 'Жди меня'?

Posted by Калісьці жыў у Свіры, on 06/01/2007 at 09:15

[img.poisk.vid.ru:8080] - файл у відэаархіве праграмы 'Жди меня' (65 MB). Бліжэйшым часам спампуем гэты файл і выкладзем фрагмент праграмы, прысвечаны сустрэчы герояў антыкамуністычнага падполля, у рознай якасці.

Posted by Адміністратар, on 06/01/2007 at 09:22
Міхась Чарняўскі: Іх аб’ядноўваў ан... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5921652





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map