За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Пра Мядзельшчыну пішуць arrow Сяргей ТРАФІЛАЎ "Нарач даражэйшая за Крым" - артыкул у газеце "Наша Ніва" за 14.04.06
Сяргей ТРАФІЛАЎ "Нарач даражэйшая за Крым" - артыкул у газеце "Наша Ніва" за 14.04.06 Версія для друку Адправіць на E-mail
26.01.2007 г.
Дзе сёлета адпачываюць беларусы
Больш за мільён беларусаў штогод выяжджаюць за мяжу адпачываць. Куды едуць нашыя турысты і чаму яны выдаткоўваюць на адпачынак усё болей?
Паводле зьвестак Міністэрства cтатыстыкі і аналізу, арганізацыяй турыстычных паслуг у 2000—2004 гадах займаліся ад 400 да 419 арганізацый. А вось колькасьць іх супрацоўнікаў за гэты пэрыяд зьменшылася з 4095 у 2000-м да 1900 чалавек у першым квартале гэтага году. У Міністэрстве спорту і турызму кажуць, што справа ў пераразьмеркаваньні патокаў паслуг. «Многія фірмы былі няздольныя аказваць турысцкія паслугі «на ўзроўні», таму і страцілі ліцэнзіі», — кажа Віктар Янкавенка, намесьнік загадчыка ўпраўленьня турызму. Сёньня, як кажуць у МСТ, на рынку засталіся толькі тыя, хто мае надзейных партнэраў за мяжой.
Польшча стала заграніцай
Памяншэньне колькасьці тых, хто працуе ў сфэры турызму, — гэта таксама вынік зьніжэньня ліку беларусаў, што выпраўляюцца за мяжу. Летась турыстаў было меней на 180 тысяч чалавек у параўнаньні з узроўнем 2000 г. і на 320 тысяч — з узроўнем 2002-га. У 2001-м і ў 2002-м гэтая лічба павялічвалася на 50—100 тысяч чалавек і складала 1386—1430 тысяч турыстаў. Па выніках жа мінулага году за мяжу выправіліся ўсяго 1108273 чалавекі. За першы квартал 2004 г. — 84 тыс. (за той жа пэрыяд 2003-га — 293 тыс.).
Аднак гэтыя лічбы зусім ня сьведчаць пра колькасьць людзей, што выяжджаюць на адпачынак. Найперш яны адбіваюць згортваньне шоп-турызму — прымежнага чаўночнага бізнэсу. В.Янкавенка кажа, што найпершая прычына зьніжэньня — увядзеньне візавага рэжыму новымі сябрамі Эўразьвязу. «Раней 70% турыстаў ехалі ў Польшчу. Цяпер сэгмэнт рынку, што працуе на блізкую Эўропу, у стане адаптацыі».

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Сяргей ТРАФІЛАЎ "Нарач даражэйшая з...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6606983





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map