За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Нацпарк "Нарачанскі" = клопат пра прыроду?
Нацпарк "Нарачанскі" = клопат пра прыроду? Print E-mail
Monday, 11 June 2007
www.lib.ruШмат нявырашаных праблем экалагічнага кшталту ў Нацпарку "Нарачанскі". Ёсць адносна глабальныя задачы, якія да гэтага часу не вырашаны і мусіць бліжэйшым часам ніхто іх вырашаць не плануе. Да такіх можна аднесці адсутнасць хоць якой-кольвек каналізацыйнай сістэмы ў мястэчках Мядзельшчыны (а бальшыня іх размешчана зусім непадалёк ці нават на берагах вадаёмаў). Таксама абгрунтаваную занепакоенасць выклікае і блізкасць размяшчэння ажыўленых аўтастрад адносна азёр нацпарку...
Эколагі разумеюць, што ўсё гэта - не на карысць прыродзе Нарачанскай жамчужыны. Але ж адна справа - разуменне эколагаў, а іншае - думкі на конт усяго гэтага чыноўнікаў. Відавочна, што вырашэнне такіх "глабальных праблем" прывядзе да знікнення і больш дробных "непрыемнасцей" ("непрыемнасцей", бо гэта відаць зусім не праблемы пра меркаванні чыноўнікаў). Такіх, як гібель да 50% земнаводных на ўчастку дарогі каля яхтклуба (паміж в.Мікольцы і в.Чараўкі) падчас веснавой міграцыі. Хоць зрэшты ёсць надзея, што сітуацыя можа зрушыцца з мёртвай кропкі: стала вядома, што на аўтатрасе Мінск-Віцебск у Бярэзінскім біясферным запаведніку пабудаваны падземны пераход для жаб. Як сцвярджаюць будаўнікі, такі пераход з'яўляецца першым не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на прасторах усяго СНД. Хочацца спадзявацца, што наступны падземны пераход(-ы) для жаб будзе пабудаваны на Мядзельшчыне. Бо нарэшце варта ўсім зразумець, што курортны, турыстычны патэнцыял Мядзельшчыны мусіць сыходзіць ад чысціні, унікальнасці прыроды. Астатняе - прыйдзе, быў бы толькі розум ды ўмовы.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 12 June 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Нацпарк "Нарачанскі" = клопат пра п... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6620792





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map