За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Зачынена дапаможная школа-інтэрнат у Крывічах
Зачынена дапаможная школа-інтэрнат у Крывічах Версія для друку Адправіць на E-mail
14.06.2007 г.
Па заканчэнні навучальнага года, спыніла сваё існаванне Крывіцкая дапаможная школа-інтэрнат.
Гэта была школа не вельмі простая: дзеці там вучыліся асаблівыя, або як кажуць не зусім паспяховыя ў асваенні школьнай праграмы. Нягледзячы на ўсё, кожнае такое дзіця мае сваё “я”, якое трэба зразумець, разгадаць, знайсці да кожнага падыход. Нямала гэтых дзетак патрапіла ў дапаможную школу з няпростых сям’яў, дзе і слова добрага не чулі ў сваім жыцці. І вось цяпер яны вяртаюцца ў звычайныя школы. Як яны будуць пачуваць сябе там?..
У будынку былой дапаможнай школы распачынаецца капітальны рамонт, які будзе доўжыцца ля года.
Плануецца, што там размесціцца спецыяльная ўстанова па выхаванню дзяцей і падлеткаў, якія збочылі з правільнай жыццёвай сцяжынкі і дапусцілі нейкія супрацьпраўныя ўчынкі. Або, як кажуць местачкоўцы, у Крывічах будзе дзіцячая турма! Вось і прыехалі...
І хто ведае, як складзецца далейшы лёс працоўнага калектыву (настаўнікаў, выхавацеляў і тэхперсаналу) былой дапаможнай школы-інтэрната.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 14.06.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Зачынена дапаможная школа-інтэрнат ...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6620432





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map