За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Зачынена дапаможная школа-інтэрнат у Крывічах
Зачынена дапаможная школа-інтэрнат у Крывічах Print E-mail
Thursday, 14 June 2007
Па заканчэнні навучальнага года, спыніла сваё існаванне Крывіцкая дапаможная школа-інтэрнат.
Гэта была школа не вельмі простая: дзеці там вучыліся асаблівыя, або як кажуць не зусім паспяховыя ў асваенні школьнай праграмы. Нягледзячы на ўсё, кожнае такое дзіця мае сваё “я”, якое трэба зразумець, разгадаць, знайсці да кожнага падыход. Нямала гэтых дзетак патрапіла ў дапаможную школу з няпростых сям’яў, дзе і слова добрага не чулі ў сваім жыцці. І вось цяпер яны вяртаюцца ў звычайныя школы. Як яны будуць пачуваць сябе там?..
У будынку былой дапаможнай школы распачынаецца капітальны рамонт, які будзе доўжыцца ля года.
Плануецца, што там размесціцца спецыяльная ўстанова па выхаванню дзяцей і падлеткаў, якія збочылі з правільнай жыццёвай сцяжынкі і дапусцілі нейкія супрацьпраўныя ўчынкі. Або, як кажуць местачкоўцы, у Крывічах будзе дзіцячая турма! Вось і прыехалі...
І хто ведае, як складзецца далейшы лёс працоўнага калектыву (настаўнікаў, выхавацеляў і тэхперсаналу) былой дапаможнай школы-інтэрната.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 14 June 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Зачынена дапаможная школа-інтэрнат ... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 5921241





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map