|
Нацпарк "Нарачанскі" = клопат пра прыроду? |
|
|
|
11.06.2007 г. |
 Шмат нявырашаных праблем экалагічнага кшталту ў Нацпарку "Нарачанскі". Ёсць адносна глабальныя задачы, якія да гэтага часу не вырашаны і мусіць бліжэйшым часам ніхто іх вырашаць не плануе. Да такіх можна аднесці адсутнасць хоць якой-кольвек каналізацыйнай сістэмы ў мястэчках Мядзельшчыны (а бальшыня іх размешчана зусім непадалёк ці нават на берагах вадаёмаў). Таксама абгрунтаваную занепакоенасць выклікае і блізкасць размяшчэння ажыўленых аўтастрад адносна азёр нацпарку...
Эколагі разумеюць, што ўсё гэта - не на карысць прыродзе Нарачанскай жамчужыны. Але ж адна справа - разуменне эколагаў, а іншае - думкі на конт усяго гэтага чыноўнікаў. Відавочна, што вырашэнне такіх "глабальных праблем" прывядзе да знікнення і больш дробных "непрыемнасцей" ("непрыемнасцей", бо гэта відаць зусім не праблемы пра меркаванні чыноўнікаў). Такіх, як гібель да 50% земнаводных на ўчастку дарогі каля яхтклуба (паміж в.Мікольцы і в.Чараўкі) падчас веснавой міграцыі. Хоць зрэшты ёсць надзея, што сітуацыя можа зрушыцца з мёртвай кропкі: стала вядома, што на аўтатрасе Мінск-Віцебск у Бярэзінскім біясферным запаведніку пабудаваны падземны пераход для жаб. Як сцвярджаюць будаўнікі, такі пераход з'яўляецца першым не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на прасторах усяго СНД. Хочацца спадзявацца, што наступны падземны пераход(-ы) для жаб будзе пабудаваны на Мядзельшчыне. Бо нарэшце варта ўсім зразумець, што курортны, турыстычны патэнцыял Мядзельшчыны мусіць сыходзіць ад чысціні, унікальнасці прыроды. Астатняе - прыйдзе, быў бы толькі розум ды ўмовы. Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 12.06.2007 г. )
|