За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Творчасць arrow Гурты arrow Скепсіс
Скепсіс Версія для друку Адправіць на E-mail
19.06.2007 г.
Нарадзіўся калектыў на Нарачанскай зямлі, а дакладней у маленькім правінцыяльным гарадку, які мае назву Мядзел. Чатыры сябра (Малевіч Сяргей, Рудніцкі Сяргей, Пісарчык Андрэй і Сіманаў Яўген) ў пачатку сакавіка 2005-га года рашылі арганізаваць свой рок-гурт, каб хоць нечым заняцца ў нецывілізаваным горадзе. Тут і па-цяперашні час можна толькі піць гарэлку, курыць цыгаркі, «біць» на танцах кожнаму твар і крычаць, што нам добра жывецца… Усе гэта рэальныя бакі пазасталічнага жыцьця, эканамічнага, культурнага і сацыяльнага становішча ў нашай роднай краіне. Таму толькі працэнтаў дзесяць моладзі горада, у якія ўвайшлі і чатыры сябра, спрабавалі трошку “размаляваць” сваё жыцьцё каляровымі фарбамі.
У раёне існавала і «жывуць» цяпер некалькі гуртоў: «Цитадель», «ДА!БЛ», «Гранит» і іншыя.
Скептыкі таксама сталі на шлях гэтага цяжкага творчага накірунку 19 сакавіка 2005 г. (неафіцыйны Дзень нараджэньня гурта). Пачалі зьбіраць грошы і па-троху рэпетаваць, але больш-менш устойліва сталі на ногі толькі пасьля першага выступленьня 28 чэрвеня 2006 года і набыцьця нядрэннай апаратуры зімой 2007 года. Але гэтага ўсе роўна мала, бо ў наш час, каб хоць троху «паказацца на людзях» патрэбна шмат грошай, неблагі гуказапіс і больш выступаць на канцэртах…
Па сёньняшні дзень склад гурта не зьмяніўся, калі не лічыць, што ў пачатку 2006 года гурт знайшоў сабе бас-гітарыста. Ім аказаўся добразнаёмы ў коле музыкаў горада Закрэўскі Яўген, ці проста Джоні, які раней граў ў гурце «Цитадель», пакуль вядомы не толькі ў раёне калектыў не разыйшоўся.
Амаль за год гурт «Скепсіс» зьмяніў каля пяці рэпетыцыйных кропак, але добра прыжыўся толькі на прыватнай сядзібе па-за горадам. Гарадзкі Дом Культуры, школа не прымалі з той цеплынёй, як сядзіба, дзе можна было граць колькі захочаш, калі захочаш і не зьвяртаючы ўвагі на моц гуку…
За год хлопцы згралі ў Маладзечанскай мэдыцынскай вучэльні (першае выступленьне), у роднай школе і некалькі разоў сьпявак і лідэр-гітарыст езьдзілі ў тую ж вучэльню горада Маладзечна.
Цяпер гурт мае невялічкі лік кампазыцый, якія троху вядомыя ў блізкім асяродзьдзі сяброў і знаёмых. Рэпетуе гурт і працуе над сваім узроўнем, зьбірае па кропельках грошы на музычныя інструманты, якія ў наш час вельмі дарагія. Толькі аднымі рэпетыцыямі творчыя пляны музыкаў гурта не пракорміш. Кожны зь іх хоча перадаць сваю энэргію, эмоцыі, творчасьць другім, выступаць зь вядомымі гуртамі краіны і ня толькі. Калі толькі пачыналі, то гэта было нейкай забавай, але праз нейкі час яны не маглі ўжо існаваць без музыкі. Выпрабаваньні гурта толькі ўзмацнілі іх імкненьне граць і ствараць сваю музыку.
Вітаўт САМЬНІТЫ
http://generation.by/doc15-54.html

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

 
« Папярэд.

Прывiтанне рэпрэсiраваным музыкам ад нерэпрэсiраваных мядзельскiх актывiстау Руху За Свабоду.

Напісаў(-ла) dexter, 09/03/2007 17:46

respect. iдэя - гэта добра

Напісаў(-ла) nothings, 11/21/2007 17:47
Скепсіс

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6620552





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map