За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Скарга сям’і пастара Лукасіка адхіленая
Скарга сям’і пастара Лукасіка адхіленая Print E-mail
Friday, 15 June 2007
Мядзельскі суд палічыў справядлівым рашэньне раённай міліцыі пра ануляваньне дазволу на жыхарства і дэпартацыю сьвятара пратэстанцкай царквы “Ян Прадвесьнік” Яраслава Лукасіка. Грамадзяніна Польшчы вінавацяць у шкодзе нацыянальнай бясьпецы ў сфэры міжканфэсійных адносінаў і ва ўдзеле ў сходах “радыкальна настроеных палітызаваных груповак”.
Справай Яраслава Лукасіка займаецца ягоная жонка Натальля, грамадзянка Беларусі. Сам пастар пакінуў краіну 7 чэрвеня, пасьля 14 гадоў жыцьця ў Беларусі. Натальля Лукасік абскардзіла рашэньне мядзельскай міліцыі, якая кіравалася ў сваіх дзеяньнях службовай запіскай КДБ. Натальля Лукасік:
“Некаторыя зьвесткі, прыведзеныя ў апэратыўнай інфармацыі КДБ, у судзе не агалошваліся. А тыя, што агалошваліся: пра тое, што “ўсталяваныя кантакты зь лідэрамі арганізацый “Зубр”, “Край”, “Малады Фронт”, грамадзка-актыўнымі лідэрамі, сярод іх – Шэін, Садоўскі, Яцэвіч, Дашкевіч, удзел у падзеях сакавіка 2006 году, кіраваньне постам-галадоўкай...”
Паводле адваката Сяргея Лепеша, дыскусіі між двума бакамі ў мядзельскім судзе не было:
Лепеш: “У Яраслава Лукасіка анулявалі дазвол на жыхарства таму, што ён нібыта дзейнічаў “супраць нацыянальнай бясьпекі ў сфэры міжканфэсійных адносінаў”. Кропка. У чым гэта выявілася, ніхто нават не сказаў. Сувязі з “Зубрам” ды іншае, наколькі я разумею, да рэлігійных канфэсіяў аніякага дачыненьня ня мае. Вось у гэтым і палягае праблема”.
Суд не выклаў матывацыі свайго рашэньня.
Тым часам сям’я Лукасікаў цяпер разьдзелена. У Беларусі застаецца спадарыня Натальля і трое дзяцей Лукасікаў. У выпадку, калі рашэньне суду застанецца бязь зьменаў, сп-ня Лукасік пераедзе зь дзецьмі ў Польшчу да мужа.

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Thursday, 11 October 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Скарга сям’і пастара Лукасіка адхіл... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6620983





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map