За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Адсутнасць флікера можа каштаваць пешаходу 15,5 тысяч рублёў
Адсутнасць флікера можа каштаваць пешаходу 15,5 тысяч рублёў Print E-mail
Tuesday, 21 August 2007
Са скарачэннем светлавога дня ў пешаходаў павялічваецца небяспека быць аштрафаваным ДАІшнікам за знаходжанне на праезжай частцы без святлоадбівальнага элемента – флікера.
Яшчэ адным артыкулам выдаткаў у сямейным бюджэце могуць стаць штрафы за знаходжанне на праезжай частцы без абазначэння сябе святлоадбівальным элементам – флікерам.
Стала вядома, што з 20 жніўня ДАІ Беларусі распачала акцыю “Стань больш заўважным”. І калі раней інспектары маглі толькі нагадаць пешаходу пра неабходнасць абазначэння сябе ў цёмны час сутак флікерам, то зараз калі такіх пешаходаў спыняць на праезжай частцы, іх чакае штраф у памеры 15,5 тысяч рублёў.
Начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Мінгарвыканкаму Жана Трайно патлумачыла карэспандэнту Еўрарадыё, што гэта не новаўвядзенне — гэтая форма пакарання за невыкананне Адміністрацыйнага кодэксу дзейнічае ўжо амаль пяць месяцаў. Толькі зараз у сувязі са скарачэннем светлавога дня, на наяўнасць у пешаходаў флікераў інспектары будуць звяртаць больш пільную ўвагу.
Жана Трайно: “Прапагандай святлоадбівальных элементаў ДАІ займаецца ўжо трэці год. А ўлічваючы тое, што Правіла дарожнага руху былі ўведзеныя ў 2006 годзе, то і адміністрацыйная адказнасць за парушэнне іх пешаходамі існуе. Гэта нармальна – адказваць за парушэнне Адміністрацыйнага кодэксу”.
Супрацоўніца Мінскага ДАІ сцвярджае, што штрафавалі пешаходаў без флікераў на праезжай частцы і раней. І цяперашняя акцыя не больш чым спроба яшчэ раз прыцягнуць увагу людзей да гэтай праблемы.
Жана Трайно: “Нельга сказаць, што раней толькі папярэджвалі, а цяпер будзем штрафаваць. Папярэджанне альбо штраф за гэта Правіламі дарожнага руху і Адміністрацыйным кодэксам прадугледжаныя, і незалежна ад таго, учора гэта было, пазаўчора ці заўтра будзе — будуць прымяняцца як адно, так і другое пакаранне”.
Праўда, боязь зарабіць штраф ад ДАІшніка за адсутнасць флікера не азначае, што, выходзячы пагуляць па цэнтральных, ярка асветленых вуліцах, абавязкова неабходна імі абвешвацца.
Жана Трайно: “На асветленых участках дарог гэтае нашае патрабаванне не дзейнічае: там можна абыходзіцца і без іх. Абазначэнне пешаходаў сябе флікерамі ўначы больш актуальна для загарадных трас. Але трэба мець на ўвазе, што і ў гарадах, у тым ліку і ў Мінску, ёсць неасветленыя ўчасткі вуліцаў, па якіх могуць хадзіць пешаходы. Да прыкладу, у прыватным сектары. І калі там ён будзе ісці “неабазначаны”, інспектар можа прыцягнуць яго да адказнасці”.
Веласіпедыстам, кажа Жана Трайна, неабавязкова самім абвешвацца флікерамі, калі на іх ровары стаяць катафоты. Больш складана дамагчыся, каб флікеры насілі дзеці. Па яе словах, не ўсе бацькі адказна ставяцца да просьбаў дзяржаўтаінспекцыі і не сочаць, каб у іх дзяцей заўсёды быў з сабой флікер.
А штрафаваць бацькоў за адсутнасць святлоадбівальнага элемента ў дзіцяці інспектар не мае права. Праўда, за апошнія пяць месяцаў толькі мінскія ДАІшнікі бясплатна раздалі дзецям каля 70 тысяч флікераў. І спадзяюцца, што дзеці самі паклапоцяцца пра сваю бяспеку, калі раптам бацькі забудуцца гэта зрабіць. Той жа, каму не дасталося бясплатнага флікера, можа набыць яго у любым шапіку “Белсаюздруку” за 3,5 тысяч рублёў.

Show comments (2) - Add comments to this article:

Last Updated ( Tuesday, 21 August 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Ніколі не начаплю на сябе дзіцячага зайчыка ці сардэчка за 3500, а звычайных святлоадбівальных палосак не сустракаў ні ў адным кіёску.
У дзяўчыны на фота флікераў на 30000. Жыццё даражэй, але...

Posted by Ragned, on 08/21/2007 at 15:07

Я так зразумеў, што флікеры пешаходы мусяць начапляць на сябе толькі калі знаходзяцца на загарадных дарогах - што не так часта і здараецца.

Posted by мядзельскі, on 08/22/2007 at 09:22
Адсутнасць флікера можа каштаваць п... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6621246





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map