За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow Новы начальнік міліцыі
Новы начальнік міліцыі Печать E-mail
12.06.2007 г.
Нарэшце Мядзельскі раённы аддзел унутраных спраў узначаліў “тутэйшы” хлопец. Загадам міністра, начальнікам мядзельскай міліцыі прызначаны маёр Аляксей Балюк, які да гэтага быў першым намеснікам у Васіля Малікава. Два тэрміны РАУС узначальвалі "прышэльцы": то з Жодзіна, то са Стаўбцоў. Сваім не давяралі.
Дарэчы, былы начальнік Васіль Малікаў, зараз кіруе міліцыяй у Вілейцы. Які сэнс было цягнуць у Мядзела на пасаду начальніка міліцыі “чужынцаў”? Гэтыя прызначэнні былі толькі на шкоду дзяржаўнаму бюджэту. Чаму? Мяркуйце самі! Усе гэтыя прыезжыя начальнікі чамусьці пасяляліся жыць толькі ў к.п.Нарач. А гэта каля 20 км у адзін бок. Канешне ж, у гэтым разе, начальніку патрабуецца службовы аўтамабіль для таго, каб прыехаць на службу ў Мядзел, потым з’ездзіць дадому на абед і вярнуцца, а потым вечарам даехаць да хаты. Як мінімум, штодня каля 80 км пустых паездак. А хлопцам-міліцыянерам часам па тэрміновых службовых справах няма на чым выехаць.
Новаму кіраўніку РАУС, Аляксею Канстанцінавічу Балюку, хутка споўніцца 38 год. Ён нарадзіўся і вырас у Мядзеле. Бацька яго, ветэран міліцыі, служыў зампалітам у раённым аддзеле ўнутраных спраў. І пакінуў аб сабе добрую памяць.
Спадзяёмся, што Аляксей Канстанцінавіч, як сапраўдны міліцыянер і прафесіянал крымінальнага вышуку, скіруе намаганні РАУС на адданае служэнне беларускаму народу, а не чыноўнікам-вертыкальшчыкам ад улады.
Спадзяёмся, што Аляксей Канстанцінавіч не дапусціць выкарыстання сваіх падначаленых у палітычных мэтах, і асабліва для пераследу іншадумцаў.

Количество комментариев (0) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 24.06.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Пока никто не прокомментировал - для Вашего комментария заполните приведённую ниже форму...
Новы начальнік міліцыі ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6621306





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map