За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Адбылося адкрыццё выставы Алеся Цыркунова
Адбылося адкрыццё выставы Алеся Цыркунова Print E-mail
Sunday, 17 June 2007
Цяжка паверыць! Але гэта адбылося! 15 чэрвеня адкрылася выстава жывапісу вядомага беларускага мастака сябра творчай суполкі “Пагоня” Алеся Цыркунова ў Мядзельскім музеі народнай славы. Але, каб гэтая падзея адбылася, мастаку і сябрам грамадскай ініцыятывы “Нарачанка” давялося прайсці пакутлівы шлях цягам больш аднаго года. Яны на сваёй скуры адчулі ўсю вартасць нашай раённай вертыкальнай улады, якой не патрэбна высокае мастацтва, тым больш шчыра беларускае.
Гульня з выставай распачалася яшчэ з траўня 2006 года. Куратар культуры, намесніца старшыні райвыканкама Надзея Герновіч праз дырэктарку музея Алу Клемяціч рознымі хітрыкамі адцягвала гэтую падзею. Ужо і карціны завезлі. Але мусіла выстава пабываць тым часам у Паставах, дзе яе мясцовыя ўлады сустрэлі вельмі па-людску. А ў Мядзеле розныя прычыны знаходзіліся каб перашкодзіць: рамонт музея, выстава халоднай зброі, выстава марская, выстава-продаж каштоўных камянёў, дырэктарка музея хворая і так увесь час. Дзесьці паўгода творы Алеся Цыркунова знаходзіліся ў Паставах. Потым на два месяцы карціны прытуліў у сваёй хаце Зміцер Вінаградаў. І нарэшце ўлада злітавалася.
1 чэрвеня Алесь Цыркуноў асабіста і разам з сябрамі зрабіў экспазіцыю выставы “Водбліскі знічак краёвых” з 34 твораў. Планавалі адкрыцце на суботу, 2 чэрвеня, але Ала Клемяціч не згадзілася. Перанеслі мерапрыемства на сераду 6 чэрвеня, але дырэктарка музея злягла ў бальніцу. Замяніць яе ніхто не мае права. Звярнуліся да начальніка раённага аддзела культуры Алега Бароўкі, але той адмовіўся браць на сябе адказнасць, бо замацаваны за калгасам. Тым часам Надзея Герновіч, асабіста прагледзела экспазіцыю на прадмет нейкага крыміналу.
У дзень адкрыцця выставы, 15 чэрвеня, узніклі праблемы з буклетам. Бяда палягала ў тым, што намесніцы старшыні райвыканкама Надзеі Герновіч не спадабалася тое, што ў ліку арганізатараў выставы ў буклеце пазначаны аддзел культуры і музей. Быў аддадзены загад, калі ў буклеце не будзе патрэбнай папраўкі, то музей зачыняецца на рамонт, бо пацякла вада. Давялося скарэктаваць буклет.
Тым не менш, адкрыццё выставы зрабілі. Алесь Цыркуноў, апрануўшы нацыянальную кашулю, прэзентаваў свае творы. Выставу пачынаюць “Песняры роднага краю – Янка Купала і Якуб Колас”. У наведвальнікаў цікавасць выклікалі карціны “Слаўная патрыётка і мецэнатка Марыя Магдалена Радзівіл”, “Прысвячэнне М. Танку”, “Прысвячэнне У.Дубоўку”, “Першадрукар і асветнік Ф.Скарына”. А вось жыхарка Мядзела, Зінаіда Лашук, пазнала ў творы “Ліхалеццем гартаваныя Антон і Алеся Фурсы” гераіню, бо вучылася некалі як і Алеся, у адной настаўніцкай семінарыі. Пыталіся, чаму ў творах пераважаюць блакітны і сіні колеры, чаму М.Танк змрочны і г.д.
Былі на выставе і музычныя паўзы. Вядомы многім у раёне былы настаўнік музыкі са Свіры, Генрых Браніслававіч Адамовіч, прапанаваў прысутным вельмі кранальную нізку беларускіх класічных песен у асабістым выкананні пад акардэон. Дарэчы сталыя жанчыны вельмі дружненька падтрымалі спадара Генрыха.
Кіраўніцтва раёна, старшыня Даніленка Аляксандр, яго намесніца Герновіч Надзея і начальнік культуры Бароўка Алег, запрашэнні на адкрыццё выставы праігнаравалі. А вось прадстаўнік мясцовага КДБ прыйшоў на імпрэзу адзін з першых.
На выставе вельмі актыўна працаваў карэспандэнт раённай газеты “Нарачанская зара” і раённага радыё Алесь Высоцкі. Чакаем яго рэпартажаў.
Як бы хто не баяўся ў райвыканкаме, аддзеле культуры і музеі, тым не менш выстава адкрылася культурна, сціпла, прыгожа і прыстойна, у нацыянальным духу.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Monday, 18 June 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Хоць нешта адбываецца.

Posted by Сhuvachok_BY, on 06/20/2007 at 11:52
Адбылося адкрыццё выставы Алеся Цыр... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6079004





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map