|
Зачынена дапаможная школа-інтэрнат у Крывічах |
|
|
|
14.06.2007 г. |
 Па заканчэнні навучальнага года, спыніла сваё існаванне Крывіцкая дапаможная школа-інтэрнат.
Гэта была школа не вельмі простая: дзеці там вучыліся асаблівыя, або як кажуць не зусім паспяховыя ў асваенні школьнай праграмы. Нягледзячы на ўсё, кожнае такое дзіця мае сваё “я”, якое трэба зразумець, разгадаць, знайсці да кожнага падыход. Нямала гэтых дзетак патрапіла ў дапаможную школу з няпростых сям’яў, дзе і слова добрага не чулі ў сваім жыцці. І вось цяпер яны вяртаюцца ў звычайныя школы. Як яны будуць пачуваць сябе там?..
У будынку былой дапаможнай школы распачынаецца капітальны рамонт, які будзе доўжыцца ля года.
Плануецца, што там размесціцца спецыяльная ўстанова па выхаванню дзяцей і падлеткаў, якія збочылі з правільнай жыццёвай сцяжынкі і дапусцілі нейкія супрацьпраўныя ўчынкі. Або, як кажуць местачкоўцы, у Крывічах будзе дзіцячая турма! Вось і прыехалі...
І хто ведае, як складзецца далейшы лёс працоўнага калектыву (настаўнікаў, выхавацеляў і тэхперсаналу) былой дапаможнай школы-інтэрната. Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 14.06.2007 г. )
|