|
Мядзельскае ДАІ затрымала кантрабандны груз |
|
|
|
31.01.2007 г. |
|
Партыю прыбораў ахоўна-пажарнай сігналізацыі невядомага паходжання знайшлі днямі інспектары Мядзельскага ДАІ ў аўтамабілі жыхара Паставаў.
Машыну спынілі для праверкі дакументаў на 137-м кіламетры дарогі Полацк - Глыбокае - мяжа Літвы. Па словах начальніка Мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі Андрэя Чарняўскага, ніякіх суправаджальных дакументаў на груз у кіроўцы не было. Паводле праведзенай праверкі супрацоўнікі ДАІ і мытні высветлілі, што груз, коштам 14 мільёнаў рублёў патрапіў на тэрыторыю Беларусі незаконна. Затрыманы прызнаўся, што прыборы ён перавозіў у Мінск. Зараз высвятляюцца шляхі, якімі кантрабандны тавар дастаўлялі праз мяжу, а таксама каму ён прызначаўся. Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 14.03.2007 г. )
|