|
Працаваць у Польшчы без афіцыйнага дазволу |
|
|
|
05.07.2007 г. |
|
У Польшчы 5 ліпеня набыла моц пастанова, паводле якой грамадзяне Беларусі, Украіны і Расіі маюць права працаваць да 3 месяцаў на працягу года ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі без афіцыйнага дазволу.
Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Ганна Калата.
Цяпер, каб афіцыйна ўладкавацца, дастаткова мець заяву ад патэнцыйнага працадаўцы, завераную ў адпаведным ведамстве.
Міністр таксама заявіла, што яе ўстанова рыхтуе рэкламную кампанію ва Украіне, каб заахвочваць украінцаў працаваць у Польшчы. Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 05.07.2007 г. )
|