За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow Opinion ! arrow Чаму я запалю свечку 16-га чысла
Чаму я запалю свечку 16-га чысла Print E-mail
Sunday, 11 February 2007
Віктар Ганчар - знік 16 верасня 1999Юрый Захаранка - знік 7 мая 1999Дзмітрый Завадскі - знік 7 ліпеня 2000Анатоль Красоўскі - знік 16 верасня 1999Нас хочуць запужаць і раз’яднаць. На пытанне “Чаму не пайшоў на плошчу 19 сакавіка 2006 года?” ёсць шмат адказаў. Раней і я баяўся. Баяўся што паб’юць, могуць адлічыць з ВНУ, могуць знішчыць як чалавека. Думаў - нас мала, які сэнс? Але зразумеў, што нас большасць! На вуліцу сапраўды выходзяць нямногія. І людзей, якія сёння баяцца, бессэнсоўна заклікаць у адзін момант выйсці на плошчу. Трэба пачынаць з простага, каб потым зрабіць штосьці больш радыкальнае. А праз пэўны час мы перастанем баяцца і зразумеем, што нас большасць. Мы выйдзем на плошчу.
Я, чалавек, якога хвалюе лёс Айчыны, абавязкова 16-га чысла пагашу ў кватэры святло і пастаўлю на вакно запаленую свечку Свабоды, бо не баюся спецслужбаў, бо проста не баюся. Бо калі так не зраблю - гэта будзе звычайнай трусасцю і цынічнасцю ў дачыненні да зніклых (Захаранкі і Красоўскага, Ганчара і Завадскага). Бо немагчыма бачыць, як з кожным днём павялічваецца спіс палітычных зняволеных. Бо сёння, як ніколі, мы павінны быць салідарныя адзін з адным. Гэта самае простае і самае бяспечнае дзеянне, якое можа выканаць кожны. Нават той, хто баіцца цемры. Таму што цемра павінна пужаць не нас, а тых, хто зрабіў гэтую брудную справу.
Кожны дзень мы думаем толькі пра сябе. Няхай 16-ае чысло кожнага месяца стане тым днём, калі мы будзем думаць не толькі пра сябе, але і пра Беларусь. Людзі добрай волі, я заклікаю 16-га чысла кожнага месяца ў 20.00 вас запаліць свечкі, падумаць, памаліцца аб зніклых, аб палітвязнях, аб іх сем’ях. З намі праўда і нам няма чаго баяцца.
D####R
10.02.07

Show comments (5) - Add comments to this article:

Last Updated ( Friday, 16 February 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

Правільна! Згодзен з аўтарам.

Posted by Тутэйшы, on 02/16/2007 at 08:54

Надоели уже! Сколько можно? Свечи жечь...

Posted by не местный, on 02/16/2007 at 09:36

ЗАКРОЙ РОТ *** ГЭБЭШНАААЯ

[ Лаянка не дапушчальная! - Рэд. ]

Posted by ОТПОРОВЕЦ, on 02/16/2007 at 14:42

думаю обсуждение этой темы ни к чему хорошему не приведет....не так ли?

Posted by kohka, on 03/08/2007 at 04:27

kohka!
Если Вы про высказывание местного и про мат ОТПОРОВЦА - то для этого и существует премодерация комментариев. В любом случае, интересно слышать различные мнения, мнения посетителей. Главное, чтобы они были 'более-менее' адекватными... Но, к сожалению, нашим людям не хватает культуры - особенно в общении. :(

Posted by Адміністратар, on 03/08/2007 at 10:12
Чаму я запалю свечку 16-га чысла ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 4892437





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map