За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow "За свабоду сваю"
"За свабоду сваю" Версія для друку Адправіць на E-mail
07.07.2007 г.
Песні на вершы Я.Купалы і Я.Коласа прагучаць у выканнані зводнага хора (амаль 600 галасоў) Мінскай вобласці на абласным фестывалі "Пеўчае поле". Яркі форум харавога мастацтва збяре сёння ў Мядзеле 14 лепшых аматарскіх харавых калектываў сталічнага рэгіёна. На працягу двух дзён яны стануць удзельнікамі конкурснай праграмы і святочнага гала-канцэрта.
Фестываль "Пеўчае поле" ладзіцца на Міншчыне пачынаючы з 1952 года і за гэты час ператварыўся ў адзін з найбольш значных музычных фэстаў. Па традыцыі самадзейныя хоры з розных куткоў вобласці прэзентуюць на фестывале свае новыя праграмы. У гэтым годзе яны будуць прысвечаны 125 гадоваму юбілею песняроў беларускага народа. А падчас заключнага гала-канцэрта зводны хор пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага выканае песні "Мой родны кут" на вершы Я.Коласа і "За свабоду сваю" на вершы Я.Купалы.
Па словах Наталлі Даўнаровіч, ганаровымі гасцямі "Пеўчага поля-2007" будуць Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца "Спадчына" Палаца культуры г.Маладзечна, народная харавая капэла Гомельскага абласнога Дома тэхнічнай і мастацкай творачасці. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы фестываля - адкрытым амфітэатры на беразе возера Мястра ў цэнтры Мядзела - яны выступяць з канцэртамі.
У рамках фестываля ў райцэнтры будуць арганізаваны выстаўкі-продажы вырабаў народных майстроў Міншчыны. Завершыцца свята харавога мастацтва сталічнага рэгіёна ўзнагароджаннем калектываў-пераможцаў. У якасці галоўнага прыза лепшы хор вобласці атрымае тэлевізар, рэзюміравала Наталля Даўнаровіч.

Меркаванняў (2) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 07.07.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Як цудоуна складаюцца абставiна на маёй даражэнькай радзiме---Мядзельшчыне!Фэст песянь прысвечаных Беларускiм песнярам, свята людзей божых на Будслаускай зямлi, i не палiчыце за 'гонар'---але-ж у першыню ,а мо i памыляюсь ваш зямляк з Крывiчоу атрымау у гэты-ж дзень дыплем эхперта па палiтычным даследванням,у Страсбургу , ад сакратара Еурапарламенту--ТЭРI ДЭВIС (Terry Davis ) з чым i вiншую дэмакратычнае грамацтва раёну. Цяпер пра наш край будуць больш ведаць i у ЭУРОПЕ! З ПАВАГАЙ да усiх Талстыка.

Напісаў(-ла) Талстыка Алесь, 07/11/2007 20:21

Алесь!
Так, сапраўды ўсё гэта не можа не радаваць! :D
А наконт земляка з Крывічоў - гэта, Алесю, вы пра сябе?! У любым выпадку, было б цікава падрабязней даведацца пра гэта. Пазваню заўтра вам, каб даведацца пра гэта ў вас больш падрабязна :) Ці пакідайце тут каментарый, з удакладненнем і падрабязнасцямі.
Такую звестку варта і асобнай навіной падаць!

Напісаў(-ла) Damavik, 07/11/2007 21:14
"За свабоду сваю"

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6076301





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map