За Свабоду!
Паазер'е
Главная arrow Новости региона - архив arrow ... Маці Будслаўская, Маці Святая...
... Маці Будслаўская, Маці Святая... Печать E-mail
02.07.2007 г.
Фота са свята:
http://www.narach.org/photo/7476.html
http://www.narach.org/photo/7342.html
Традыцыйна ў першых чыслах ліпеня вёска Будслаў, што на Мядзельшчыне, сустракае пілігрымаў, гасцей урачыстасцей цудатворнай іконы Маці Божай Будслаўскай. І гэты год не стаў выключэннем. 1 ліпеня, у нядзелю, нягледзячы на розныя дробныя клопаты да Будслава пешшу і на роварах дайшлі і даехалі тысячы пілігрымаў, прыехалі дзесяткі тысяч вернікаў, гасцей. Хрысціяне розных канфесій ішлі з розных мястэчак і вёсачак, з вялікіх гарадоў (ішлі з Баранавіч і Жодзіна, з Маладзечна і Вілейкі, з Віцебску і Браслава і інш – з Віцебскай дыяцэзіі 1509 пешых пілігрымаў, з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 1511), але ўсіх іх яднала адно – жаданне сустрэцца з Маці Нябеснай, апякункай Беларусі, Маці Божай у Будславе. Людзі ішлі ў Будслаў, каб падзяліцца з нябеснай заступніцай сваімі радасцямі і клопатамі, надзеямі, ішлі, каб прасіць Божага дабраславення. Усё гэта робіць фэст у Будславе, мусіць, самым велічным і духоўным, урачыстым і зрэшты самым беларускім святам не толькі на Мядзельшчыне, але і ва ўсёй Беларусі.
Асноўныя ўрачыстасці ў Будславе распачаліся 1 ліпеня ў 12 гадзін дня. Нацыянальны санктуарыюм вітаў адну за адной пешыя пілігрымкі. Пасля ў 17 гадзін госці фэсту, пілігрымы сабраліся на мосце праз Сэрвач, што пры ўездзе ў Будслаў з боку в.Палессе, каб сустрэць удзельнікаў міжнароднай літоўска-беларускай воднай пілігрымкі “Вільня-Будслаў 2007”. Гэтая пілігрымка – памятка пра 500-гадовы юбілей першага сплаву дрэва па Сэрвачы і Віліі з Будслаўскай пушчы ў Вільню, дзе айцы-бернардыны будавалі з гэтага лесу кляштар. Разам з удзельнікамі пілігрымкі ў Будслаў з Вільні быў дастаўлены крыж, зроблены з той самай драўніны, што 500 год назад была сплаўлена з мясцовых лясоў у Вільню, сталіцу Вялікага княства. Ініцыятарам і кіраўніком пілігрымкі выступіў пробашч Менскага касцёлу Святых Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк. Пілігрымка з Вільні ў Будслаў насіла сімвалічны характар, таму адлегласць у 300 км па рэках супраць цячэння былі пераадолены на некалькіх маторных чоўнах.
Потым ў 18 і 20 гадзінаў былі імшы для пілігрымаў з Віцебскай і Мінска-Магілёўскай дыяцэзій. На іх як і заўсёды, нягледзячы на стомленнасць дарогай, пілігрымы вельмі энергічна заявілі пра сваю прысутнасць вясёлымі спевамі.
У 12 гадзін ночы распачалася працэсія са свечкамі, пасля якой распачалася ўрачыстая імша, якую цэлебраваў Уладзіслаў Блін – біскуп Віцебскай дыяцэзіі. На той імшы прысутнічалі таксама біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзямянка і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец, пробашчы шматлікіх каталіцкіх прыходаў. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе начная імша выглядала асабліва велічнай дзякуючы інсталяванаму экрану на сцяне касцёла, на які праецыравался відэа, што здымалі 4 відэааператары Каталіцкага тэлебачання з г.Гродна.
Асноўная ўрачыстасць на другі дзень, 2 ліпеня, гэта працэсія вакол парка, што распачалася ў палову 11 раніцы і ўрачыстая імша, якая распачалася ў 12 гадзін і якую цэлебраваў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Марцін Відавіч. На гэтай службе, фактычна і скончыліся ўсе асноўныя ўрачыстасці сёлетняга фэсту у Будславе. Па ацэнках арганізатараў фэст за два дні наведала больш за 40 тысяч чалавек.
Чакайма 2008 году!
Прыемна адзначыць, што сёлетні фэст быў добра арганізаваны. Вельмі добра папрацавалі і каталіцкія ўлады і свецкія. Апошнім найперш варта падзякаваць за арганізаваны намётавы гарадок у вёсцы Палессе (гэта зусім побач з Будславам) для пілігрымаў – да іх прыходу супрацоўнікі раённага аддзела па спорту і турызму ўсталявалі з дзесятак вялікіх палявых намётаў.
Дзіўным магло падацца вялікая колькасць міліцыі: прысутнічалі нават начальнік і намеснік начальніка міліцыі. Як паведаміла радыё "Свабода":
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Будславе сямёх зборшчыкаў подпісаў за адмену закону аб свабодзе сумленьня.
Сярод затрыманых – актывісты беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў і “Маладога фронту”.
Сёньня ў Будславе сабраліся тысячы вернікаў-каталікоў, удзельнікаў пілігрымкі. Таму збор подпісаў ішоў даволі хуткімі тэмпамі.

На гэты момант затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі.
Відаць у міліцэйскага начальства ад балбатні па рацыі і ад выдавання распараджэнняў узнікла жаданне заняцца "сапраўднай працай" - пазмагацца з "ворагамі шчаслівай і квітнеючай Беларусі". Застаецца верыць, што гэты інцыдэнт - адзінае непрыемнае, што ўзгадаецца пра фэст у Будзе. Цяперашнюю ўладу варта прасіць не пра дапамогу, а прасіць, каб не перашкаджалі.
Дасць Бог, у будучым такая сітуацыя зменіцца.

Количество комментариев (2) - Ваш комментарий

Последнее обновление ( 04.07.2007 г. )
 
« Пред.   След. »

Комментарии

Міліцыя павінна абараняйць наш народ.а не займацца хернёй.

Написал вольны,
Дата 07/02/2007 Время 22:13

У Будзе лунаў наш родны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Ура грамада!!!!!!!!
No Posoran !

Написал hesh,
Дата 07/02/2007 Время 22:46
... Маці Будслаўская, Маці Святая..... ...

Введите текст комментария.

Ваше имя (обязательное поле)

E-Mail (обязательное поле)
Ваш email не будет опубликован на сайте, он будет виден только администратору сайта
Текст: (supported) [BBcode]

      Посещений: 6075147





Новое на портале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map