|
Урад хоча забараніць продаж піва праз кіёскі |
|
|
|
09.07.2007 г. |
Адпаведная пастанова ўжо распрацаваная і знаходзіцца на ўзгадненні. Прапісаная там забарона будзе тычыцца продажу праз раздробны гандаль як імпартнага піва, так і айчыннага. Канцэрн “Белдзяржхарчпрам” выступае супраць.
Паводле дадзеных міжнароднага агенцтва маркетынгавых даследаванняў AC Nielsen, у кіёсках рэалізуецца 37,3% прадаванага ў Беларусі піва. Прыкладна такія самыя лічбы называюць і адмыслоўцы піўзавода “Аліварыя”, дадаючы, што тры з чатырох пляшак піва, якія набываюць ў кіёсках, - беларускай вытворчасці.
Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне |
|
Апошняе абнаўленне ( 09.07.2007 г. )
|