За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow На наступным тыдні прыйдзе спякота
На наступным тыдні прыйдзе спякота Версія для друку Адправіць на E-mail
13.07.2007 г.
Пасля працяглага перыяду зацяжных дажджоў у нашу краiну вяртаецца летняе надвор’е, паведамiлi рэдакцыi спецыялiсты Рэспублiканскага гiдраметцэнтра. Ужо сёння асноўныя цыклоны адыдуць убок i будуць «чапляць» нашу тэрыторыю толькi франтальнымi раздзеламi. Таму ў суботу i нядзелю нас будуць турбаваць месцамi выключна летнiя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы 9—14, удзень 20—26 градусаў, у нядзелю па паўднёваму захаду — да 27—29 градусаў.
Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю Беларусi завiтае даволi моцны антыцыклон з боку Заходняй Еўропы, дзе ён нарадзiўся ў зоне вельмi цёплага паветра. Антыцыклон прынясе спякоту i да нас. Чакаецца, што ўжо ў аўторак тэмпература паветра павялiчыцца да 27—32 градусаў, а ў Брэсцкiм i Гродзенскiм рэгiёнах — да 34 цяпла. Спецыялiсты гарадской службы паведамiлi, што ў сталiцы ў гэты дзень будзе прыпякаць не менш як да 30 градусаў. На думку экспертаў, спякотнае надвор’е захаваецца i 18 лiпеня, калi ў заходнiх раёнах краiны чакаюцца навальнiчныя дажджы.

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

 
« Папярэд.   Наст. »

Наконец-то, на радость отдыхающим :)

Напісаў(-ла) местный, 07/14/2007 21:49
На наступным тыдні прыйдзе спякота

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 4883669





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map