|
06.07.2007 г. |
|
125 год таму 7 ліпеня нарадзіўся Пясняр беларускай зямлі, Прарок беларускага народа, распачынальнік сучаснай беларускай літаратуры - Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч). Шчыра віншуем усіх з гэтым выбітным юбілеем і жадаем ніколі не забывацца на Радзіму сваю Беларусь і не цурацца матчынай беларускай мовы! Каб не было сорамна перад нашымі дзядамі, сярод якіх і Янка Купала.
|
Мая малітва
Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца да яснага сонейка:
Няшчасных, зімовых саграваць сірацін.
Прыветна, па збожных гуляючы гонейках
Часцей заглядаці да цёмных хацін.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Расьпятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, над табой.
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
|
|
Количество комментариев (0) - Ваш комментарий |
|
Последнее обновление ( 09.07.2007 г. )
|