За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Вайна вайной, а прыродны газ нам падай...
Вайна вайной, а прыродны газ нам падай... Print E-mail
Wednesday, 24 January 2007
ГазпромАпошнім часам беларусаў хвалююць скандалы паміж Беларуссю і Расіяй у энергетычнай сферы. Ідзе нейкая сваеасаблівая вайна паміж так званымі “братамі”. Вось і ў Мядзельскім раёне наконт гэтага ходзяць усялікія чуткі, плёткі. Асабліва гэта тычыцца коштаў на прыродны газ, што ідзе на ацяпленне прыватных дамоў.
Але тым не менш, газіфікацыя ў раёне працягваецца. Можа і не такімі шпаркімі тэмпамі як раней. Хто паспрабаваў ацяпляць свае дамы газам, кажуць, што ні за што не адмовяцца ад такой выгоды. Асабліва напэўна шчаслівыя дзеці, што дамагліся газіфікацыі хаты сваіх бацькоў. Цяпер прыемна і ў госці прыехаць, бо не трэба парадкаваць торфабрыкет або дровы, ды і ў хаце заўсёды цёпла.
У Мядзеле бальшыня прыватнага сектару газіфікаваная. Цяпер толькі нешматлікія песімісты, хаваючы вочы паціху пераходзяць на прыродны газ.
Ёсць газіфікаваныя дамы ў вёсках Гатавічы і Мікольцы.
Цяпер нейкі рух ёсць і ў вёсцы Занарач. Дзесьці каля 20 гаспадароў-уласнікаў парупіліся атрымаць цёплыя выгоды ад прыроднага газу. Газіфікацыя Занарачы адметная ад таго ж Мядзела тым, што людзі аказаліся больш прасунутымі ў плане набыцця ацяпляльных катлоў. Яны робяць выбар на карысць газавай тэхнікі з Нямеччыны, Чэхіі, або сумеснай беларуска-італьянскай. Сапраўды, тэхніка выдатная! Яна дазваляе пазбегнуць асноўнай праблемы ў газіфікацыі прыватных дамоў - пабудовы газавага дымахода.

Show comments (1) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev

comments

Газ - отличная вещь, если бы не рост цен...

Posted by кто-то, on 01/25/2007 at 20:57
Вайна вайной, а прыродны газ ... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6620665





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map