За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі
Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі Версія для друку Адправіць на E-mail
17.07.2007 г.
"... Раней, дзеткі, хадзілі на Кальварыю ў Вільню і Мядзела...", - такое часта можна пачуць ад бабулек з навакольных вёсак і з суседніх мястэчак.
У каталіцкім календары 16 ліпеня адзначана як дзень Маці Божай Шкаплернай. Менавіта яе імя носіць Мядзельскі касцёл. Таму нездарма штогод у гэты час Мядзельскі касцёл урачыста адзначае сваё парафіяльнае свята: з Кабыльніка ідуць да Мядзела пілігрымы, ладзіцца святочная імша, працэсіі вакол касцёла. Але, відаць, найбольш значныя ўрачыстасці звязаныя з працэсіяй па крыжовай дарозе да Кальварыі. Коплекс крыжовай дарогі - гэта ўнікальны архітэктурны, рэлігійны і гістарычны комплекс не толькі ў нашым рэгіёне, але і ва ўсёй Беларусі. Ён уяўляе сабой сістэму каплічак, размешчаных па ўзгорках пры выездзе з Мядзела ў бок Пастаў. А з Кальварыі адкрываюцца надзвычай прыгожыя краявіды: як на далоні бачна ўсё мястэчка, навакольныя азёры Баторына, Мястра і Нарач.
Сёлета ў сувязі з урачыстасцямі каранацыі Маці Божай Гудагайскай, што праходзілі 14-15 ліпеня, свята ў Мядзелі будзе ладзіцца 20 і 21 ліпеня. Пачатак а 18 гадзіне ў пятніцу каля касцёла, адкуль урачыстая працэсія рушыць да крыжовай дарогі. Ласкава ўсіх запрашаем!

Расклад мерапрыемстваў

20-VII Пятніца
18:00 Выхад з касцёла і працэсія на Кальварыю (Дарога Крыжовая)
22:30 Чуванне ў касцёле
24:00 Імша святая і працэсія са свечкамі вакол касцёла
02:00 Начное чуванне
03:00 Вогнішча

21-VII Субота
10:30 Ружанец, гадзінкі да НМП
12:00 Урачыстая св.Імша з працэсіяй

Меркаванняў (1) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 20.07.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Масштабы маловаты для такого важного праздника...

Напісаў(-ла) местный, 07/20/2007 22:06
Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай у...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6075196





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map