|
Чаму я запалю свечку 16-га чысла |
|
|
|
Sunday, 11 February 2007 |
Я, чалавек, якога хвалюе лёс Айчыны, абавязкова 16-га чысла пагашу ў кватэры святло і пастаўлю на вакно запаленую свечку Свабоды, бо не баюся спецслужбаў, бо проста не баюся. Бо калі так не зраблю - гэта будзе звычайнай трусасцю і цынічнасцю ў дачыненні да зніклых (Захаранкі і Красоўскага, Ганчара і Завадскага). Бо немагчыма бачыць, як з кожным днём павялічваецца спіс палітычных зняволеных. Бо сёння, як ніколі, мы павінны быць салідарныя адзін з адным. Гэта самае простае і самае бяспечнае дзеянне, якое можа выканаць кожны. Нават той, хто баіцца цемры. Таму што цемра павінна пужаць не нас, а тых, хто зрабіў гэтую брудную справу. Кожны дзень мы думаем толькі пра сябе. Няхай 16-ае чысло кожнага месяца стане тым днём, калі мы будзем думаць не толькі пра сябе, але і пра Беларусь. Людзі добрай волі, я заклікаю 16-га чысла кожнага месяца ў 20.00 вас запаліць свечкі, падумаць, памаліцца аб зніклых, аб палітвязнях, аб іх сем’ях. З намі праўда і нам няма чаго баяцца. D####R 10.02.07
Show comments (5) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Friday, 16 February 2007 )
|
comments
Правільна! Згодзен з аўтарам. Posted by Тутэйшы, on 02/16/2007 at 08:54
Надоели уже! Сколько можно? Свечи жечь... Posted by не местный, on 02/16/2007 at 09:36
ЗАКРОЙ РОТ *** ГЭБЭШНАААЯ [ Лаянка не дапушчальная! - Рэд. ] Posted by ОТПОРОВЕЦ, on 02/16/2007 at 14:42
думаю обсуждение этой темы ни к чему хорошему не приведет....не так ли? Posted by kohka, on 03/08/2007 at 04:27
kohka! Если Вы про высказывание местного и про мат ОТПОРОВЦА - то для этого и существует премодерация комментариев. В любом случае, интересно слышать различные мнения, мнения посетителей. Главное, чтобы они были 'более-менее' адекватными... Но, к сожалению, нашим людям не хватает культуры - особенно в общении. :( Posted by Адміністратар, on 03/08/2007 at 10:12 |
|