За Свабоду!
Паазер'е
Home arrow News - archive arrow Праз Марыю да вяршыняў п’едэстала
Праз Марыю да вяршыняў п’едэстала Print E-mail
Thursday, 07 December 2006
Браты КрывенькіяУ лістападзе гэтага году ў мінскай Архікатэдры адбылося ўрачыстае заканчэнне конкурсу ведаў пра жыццё, дзейнасць і творчасць Яна Паўла II.
13-ці гадовыя мядзельчане браты-блізняты Крывенькія Вадзім і Дзіма аказаліся ў ліку лепшых канкурсантаў. Яны атрымалі дыпломы і невялікія сувеніры. А зімой, падчас школьных канікулаў, хлопцы ў ліку 16 пераможцаў, адправяцца ў пілігрымку па слядах Яна Паўла II у Польшчу. Вадзім і Дзіма Крывенькія вельмі ўсцешаныя асабістай перамогай. адзначылі, што “дзякуючы Марыі, дасягаюцца вяршыні п’едэсталу”.
Дарэчы гэтыя хлапчукі-блізняты вельмі актыўныя па жыцці, ну проста гарэзлівыя непаседы. А да Касцёла ў іх асаблівае стаўленне. У Мядзельскім Касцёле Маці Божай Шкаплернай Вадзім і Дзіма служаць міністрантамі, а ў дзіцячым Лёгіёне Марыі “Слугі Сэрца Марыі” яны сапраўдныя лідэры. Спрабуюць хлопцы ўслаўляць Касцёл і ў вершах:

А цяпер пра легіён Вам
Мы раскажам пару сказаў.
Гэта самы лепшы спосаб
Навярнуць людзей да Бога.
У Легіёне ўсе мы можам
Заахвоціць народ Божы.
Каб любіў мацней ён Бога
І служыў яму прыгожа.


Дзякуй Богу, што на Мядзельшчыне такая цудоўная моладзь! І ці варта казаць, што моладзь сёння не такая як раней ( у сэнсе горшая)?

Show comments (0) - Add comments to this article:

Last Updated ( Wednesday, 14 March 2007 )
 
< Prev   Next >

comments

There are no comments yet - feel free to add one using the form below...
Праз Марыю да вяршыняў п’едэста... ...

Enter your comment below.

Name (required)

E-Mail (required)
Your email will not be displayed on the site - only to our administrator
Comment (supported) [BBcode]

      Visitors: 6075160





Adverts
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map