|
Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі |
|
|
|
Tuesday, 17 July 2007 |
"... Раней, дзеткі, хадзілі на Кальварыю ў Вільню і Мядзела...", - такое часта можна пачуць ад бабулек з навакольных вёсак і з суседніх мястэчак.
У каталіцкім календары 16 ліпеня адзначана як дзень Маці Божай Шкаплернай. Менавіта яе імя носіць Мядзельскі касцёл. Таму нездарма штогод у гэты час Мядзельскі касцёл урачыста адзначае сваё парафіяльнае свята: з Кабыльніка ідуць да Мядзела пілігрымы, ладзіцца святочная імша, працэсіі вакол касцёла. Але, відаць, найбольш значныя ўрачыстасці звязаныя з працэсіяй па крыжовай дарозе да Кальварыі. Коплекс крыжовай дарогі - гэта ўнікальны архітэктурны, рэлігійны і гістарычны комплекс не толькі ў нашым рэгіёне, але і ва ўсёй Беларусі.  Ён уяўляе сабой сістэму каплічак, размешчаных па ўзгорках пры выездзе з Мядзела ў бок Пастаў. А з Кальварыі адкрываюцца надзвычай прыгожыя краявіды: як на далоні бачна ўсё мястэчка, навакольныя азёры Баторына, Мястра і Нарач.
Сёлета ў сувязі з урачыстасцямі каранацыі Маці Божай Гудагайскай, што праходзілі 14-15 ліпеня, свята ў Мядзелі будзе ладзіцца 20 і 21 ліпеня. Пачатак а 18 гадзіне ў пятніцу каля касцёла, адкуль урачыстая працэсія рушыць да крыжовай дарогі. Ласкава ўсіх запрашаем!
Расклад мерапрыемстваў
20-VII Пятніца
18:00 Выхад з касцёла і працэсія на Кальварыю (Дарога Крыжовая)
22:30 Чуванне ў касцёле
24:00 Імша святая і працэсія са свечкамі вакол касцёла
02:00 Начное чуванне
03:00 Вогнішча
21-VII Субота
10:30 Ружанец, гадзінкі да НМП
12:00 Урачыстая св.Імша з працэсіяй
Show comments (1) - Add comments to this article: |
|
Last Updated ( Friday, 20 July 2007 )
|