За Свабоду!
Паазер'е
Галоўная arrow Навіны рэгіёну - архіў arrow Мінскі абласны суд пацвердзіў высылку з Беларусі пастара Я.Лукасіка
Мінскі абласны суд пацвердзіў высылку з Беларусі пастара Я.Лукасіка Версія для друку Адправіць на E-mail
26.07.2007 г.
Калегія Мінскага абласнога суду пакінула ў сіле рашэнне суду Мядзельскага раёну аб высылцы з краіны пастара евангельскай царквы “Яна Прадвесніка” Яраслава Лукасіка.
Грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік быў абвінавачаны ў дзейнасці “накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі ў сферы рэлігійных стасункаў”.
Упраўленне міліцыі Мядзельскага раёну, на тэрыторыі якога пастар быў прапісаны, загадала яму да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Яму забаронена наведваць Беларусь цягам 5 гадоў. Спадар Лукасік, а таксама ягоная жонка Наталля і трое дзяцей, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, выехалі ў Польшчу.
Наталля Лукасік лічыць, што сённяшняе судовае рашэнне было звычайнай фармальнасцю і было прынятае раней. “Пры гэтай уладзе майму мужу не дазволяць уехаць у Беларусь,” – лічыць спадарыня Лукасік.
Сям’я Лукасікаў збіраецца абскарджваць рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Меркаванняў (0) - Дадаць меркаванне

Апошняе абнаўленне ( 26.07.2007 г. )
 
« Папярэд.   Наст. »

Няма каментарыяў. Каб дадаць сваё меркаванне, скарыстайцеся формай...
Мінскі абласны суд пацвердзіў высыл...

Ваш каментарый

Імя (абавязкова)

e-mail (абавязкова)
Ваш e-mail будзе даступны для прагляду толькі адміністратару сайта
Тэкст каментарыя (падтрымка тэгаў) [BBcode]

      Наведванняў: 6078556





Новае на партале
Advertisement


Бясплатны хостынг

Internet Map